На пачатку мерапрыемства слова ўзяў сам аўтар, які адзначыў, што гэтая сустрэча ў бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – чацвёртая па ліку — і, відаць, яшчэ не апошняя, бо абазначаецца ў планах і наступная кніжка. Дадаў з гумарам, што стаў бы лесніком, калі б не паступіў у свой час у Брэсцкі педагагічны інстытут, дзе зараз працуе старшым выкладчыкам.
Калега пра працы ў дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, загадчыца кафедры беларускага літаратуразнаўства, прафесар Зоя Мельнікава ў сваім выступленні звярнула ўвагу на тое, што яна апошнія 15 гадоў сябруе з Міколам, таму з’яўляецца першым чытачом і рэдактарам яго празаічных і паэтычных твораў. Яна добра ведае творчасць Міколы Сянкевіча, які ў сваіх творах працягвае добрыя традыцыі Івана Мележа і Івана Шамякіна, не парываючы сувязь з малой радзімай, дзе яго заўжды чакае маці.
Прысутныя калегі па пяру Леанід Філатаў, Ніна Борсук, Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, старшыня Брэсцкага аддзялення СБП Іван Мельнічук далі высокую адзнаку мастацкай вартасці кнігі прозы, засяродзіўшы ўвагу на яе жыццёвай праўдзівасці, дакладнасці псіхалагічнага характару герояў, стылёвым майстэрстве аўтара.
Асаблівую ўвагу на кнігу звярнуў паэт Алесь Каско, які адзначыў, што яшчэ сам Янка Брыль хваліў у свой час мініяцюры Міколы Сянкевіча, што аповесць “У аперацыйным блоку холадна” – гэта з’ява ў сённяшняй беларускай літаратуры, і сур’ёзным крытыкам трэба звярнуць увагу на гэты твор…
Змястоўная творчая сустрэча з Міколам Сянкевічам завяршылася “круглым сталом”, дзе працягваліся выказванні і меркаванні пра родную мову і літаратуру, пра аўтараў пад знакам аб’яўленага дзяржавай Года беларускай кнігі — 2012.
Леанід ВАЛАСЮК, паэт-мастак
0 комментариев
Anonymous User
03.06.2012 в 14:50Дзядзька
03.06.2012 в 14:50Мікола Сянкевіч і Зоя Мельнікава апошнія 15 гадоў жывуць разам. А то — калегі….