Па сутнасці, гэта адзін з “Музычных постскрыптумаў”, што час ад часу адбываюцца ў тэатральным бары пасля спектакляў. Аднак выраз “адзін з” не мае на ўвазе шэрагавасці. Арганізатар “Постскрыптумаў” Ігар Пашэчка падкрэсліў: этнічную і адначасова з тым духоўную музыку ў бары яшчэ не ігралі:
– Мы не маглі ведаць, як людзі сустрэнуць такую ідэю,– гаворыць Ігар.– Аднак ажыятаж з білетамі прадэманстраваў, што гэта берасцейцам цікава. Сабралася поўная зала, і народ не разышоўся ў перапынку.
Гадзінную музычную праграму склалі выступленні двух калектываў. Хаця гэта былі не пастаянныя музычныя фарміраванні, а людзі, які проста добра ведаюць культуру Індыі, – трэнеры курсаў “Мастацтва дыхання” і прадстаўнікі берасцейскага Таварыства ўсведамлення Крышны. Яны спявалі песні на санскрыце і бенгалі пад акампанемент такіх этнічных інструментаў, як сітар, караталы, мрыданга, фісгармонія. У перапынку гасцей пачаставалі таксама традыцыйнымі індыйскімі салодкімі пачастункамі.
– Я сам не ведаў да канца, што тут будзе адбывацца,– працягвае расказваць Ігар Пашэчка.– У нас у бары заўсёды ёсць пэўная імправізацыя, але да вечара індыйскай музыкі гэта тычыцца асабліва. Проста была зададзеная тэма, а далей усё пайшло само сабой.
Выбар рэпертуара (чаму цалкам духоўны?) патлумачыў адзін з музыкантаў вечара Алег Сцепанюк. У Індыі свецкія песні спяваюць пераважна ў сучасным кіно і на музычных тэлеканалах. Старадаўнія ж творы, як правіла, уяўляюць сабой звароты да разнастайных багоў ці распавядаюць пра іх. “У Індыі вялікая ступень пранікнення рэлігіі ва ўсе сферы чалавечага жыцця”,– адзначыў мой субяседнік.
Зрэшты, няма розніцы, пра што спяваюць, калі ўсё роўна з-за няведання моў песні ўспрымаеш толькі сэрцам. Відаць, гэтак жа думалі і слухачы, якія так бурна пляскалі музыкантам у канцы вечара.
6 комментариев
Anonymous User
08.06.2012 в 00:24Зигм.
08.06.2012 в 00:24О, кришнаиты поднимают голову! Мне казалось, что «Брестский курьер» не поддерживает тоталитарные секты. До сих пор помню публицистические статьи Александра Микрюкова. Что случилось, ребята?
Аўтар
09.06.2012 в 12:12а назавіце, калі ласка, прыкметы таталітарнай секты. Пажадана яшчэ правесці паралелі з крышнаітамі.
zigm.
12.06.2012 в 12:46Шаноуны аутар, у вас же там Микрюков под боком — пусть просветит. А интернет зачем? Но раз зашел такой разговор, отсылаю вас к книге Александра Дворкина «Сектоведение. Тоталитарные секты. Опыт систематического исследования». Кришнаитам тут посвящена целая глава, все «прыкметы» и параллели выложены как на ладони. Другое дело. что брестский кришнаит — он как бы недокришнаит. И в оранжевых шароварах не ходит, и «харе кришна» на каждом углу не кричит, и с женщиной, недостойным существом (так у них) «общается» не раз в месяц исключительно для зачатия, а намного чаще и исключительно ради удовольствия… Все равно непонятно. зачем славянину эти кришнаитские понты.
аўтар
14.06.2012 в 15:05А ў праваслаўі жанчына — гэта чалавек? у мяне штосьці такога ўражання, на жаль, не склалася. Адно і тое ж ва ўсіх рэлігіях. Мужчыны правяць балам. Тое ж самае і адносна сэксуальных адносін. Калі адкінуць шматклікія пасты і святы, калі праваслаўным сэксам займацца нельга, то атрымаецца, што гэта занятак чыста для нараджэння дзяцей. Значыць, праваслаўе таксама таталітарная секта? Папрокі ў нашэнні шаравар і поклічах «харэ крышна» зусім не вытрымліваюць крытыкі. карацей, цярпімей трэба быць да іншадумцаў і эканоміць час на навешванні ярлыкоў. Крышнаіты — далёка не самая агрэсіўная рэлігійная суполка, з якімі даводзілася сутыкацца, я б сказала, наадварот, адна з самых мірных.
недокришнаит
14.06.2012 в 15:24Дворкин? Хм… Ещё на заре своей молодости, дело было в середине 90-х, прочитал данную книженцию. Дабы не принимать всё на веру в этой книге походил по тем «сектам», что были в Бресте представлены из перечня. Не просто ходил, влазил внутрь в организацию, участвовал в службах и т.п.. И чё-то как-то не совсем всё с книгой стыковалось…. Вообще, само понятие «тоталитарная секта»- чистой воды выдумка Дворкина, так сказать «авторский неологизм».
Про недостойное существо- это вы как-то тоже как-то загнули….
А вот про славянина ну так я вообще промолчу…. Вы славянина с язычником ассоциируете или с православным?
Да и как-то не вам решать, в кого должен (может) верить человек.