Выбар госця пракаментавала загадчык аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Ларыса Верамчук:
– Мы даўно сябруем з Іванам Іванавічам і запрашаем яго на сустрэчы з падлеткамі. А ў гэтым годзе ён стаў лаўрэатам прэстыжнага міжнагоднага конкурса дзіцячай літаратуры імя Сяргея Міхалкова ў намінацыі “Лепшы твор для падлеткаў”.
Іван Арлоў прызнаўся, што яго конкурсныя аповесці наўрад ці будуць апублікаваныя ў Беларусі, але ёсць надзея, што яшчэ да канца гэтага года яны выйдуць у расійскім выдавецтве. На акцыі пісьменнік чытаў урыўкі з аповесці Уладзіслава Крапівіна “Мушкецёр і фея”.
Акцыя “Брэст чытае дзецям” накіравана, з аднаго боку, на дзяржаўныя органы, адказныя за прыняцце рашэнняў. Бібліятэкары такім чынам хочуць звярнуць увагу дзяржавы на праблему дзіцячага чытання. З другога боку, акцыя заклікае і бацькоў не забываць, што чытанне – адзін са складнікаў дасягнення поспеху ў сучасным свеце. І лепш, калі звычка да чытання будзе закладвацца яшчэ ў раннім дзяцінстве.
Акцыя працягнецца да канца года. Але бібліятэкары не выключаюць, што ў трохі змененым выглядзе яна будзе доўжыцца і далей. Замест вядомых асоб чытаць дзецям і падлеткам маглі б простыя валанцёры. Такая практыка існуе ў бібліятэках многіх краін.
Ответить