Гэта пятае падобнае мерапрыемства ў нашым горадзе. Структурна яго можна раздзяліць на дзве часткі: сам кірмаш і інфармацыйна-асветная праграма. На кірмашы можна было набыць праваслаўную літаратуру, іконы, сувеніры, ювелірныя вырабы, мёд і нават што-нішто з вопраткі.
Пра інфармацыйна-асветную частку цяжэй казаць некалькі словамі. Штодзень дэманстраваліся фільмы на духоўную тэматыку, праводзіліся сустрэчы са святарамі, функцыянавала спецыяльная праграма “Задай пытанне святару”, ладзіліся круглыя сталы з прыцягненнем спецыялістаў-медыкаў, былі канцэрты і канферэнцыі. Асаблівы акцэнт арганізатары ставілі на анлайн-канферэнцыю, прысвечаную 200-годдзю вайны з Напалеонам. Другая вайна, Вялікая Айчынная, таксама не засталася па-за ўвагай праваслаўнай царквы, асабліва ў дзень яе пачатку 22 чэрвеня. Большасць выставачных мерапрыемстваў ладзілася супольна са свецкімі ўстановамі і арганізацыямі.
Кожны выставачны дзень пачынаўся і заканчваўся звонам Мінскай школы званароў. Акрамя таго, у першы дзень выставы прайшоў малебен на пачатак добрай справы, а ў апошні – удзячны малебен.
Выстава “Брэст праваслаўны” праводзіцца з блаславення епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана раз на два гады. Яна мае на мэце пашырэнне праваслаўнай культуры, а таксама садзейнічанне духоўнай асвеце насельніцтва.
Служба навін “БК”
Фото — Геннадия ЛЕВЧУКА
Фото — Миланы ХАРИТОНОВОЙ
Ответить