Асноўная ўвага на канферэнцыі ўдзялялася перакладам твораў нашага земляка, які пісаў па-польску. Гуртавала перакладчыкаў Руслана Гусева. Досведам перакладу вершаў падзяліліся бацька і сын Бензерукі з Жабінкі. Упершыню агучыў свой падрыхтаваны да друку пераклад паэмы “Вёска” паэт-пчаляр Мікола Папека, які жыве на Пружаншчыне непадалёку ад былога маёнтка Крашэўскіх у Доўгім. Аздобленая мастацкімі і музейнымі знаходкамі, паэма да дня юбілею мае выйсці асобнай кніжкай.
Акцэнтам канферэнцыі быў выступ дырэктаркі музея Крашэўскага ў Раманове Ганны Пшободзіньскай-Пшэслаўскай. А брэстаўчанін Аляксандр Трэбухоўскі зладзіў выставу польскамоўных і перакладных кніг Крашэўскага з хатняй бібліятэкі. Напрыканцы тэатралы з Інстытута Трэцяга ўзросту паказалі сцэнку паводле аднаго з твораў юбіляра.
Канферэнцыю ладзілі польскія грамадскія арганізацыі.
0 комментариев
Anonymous User
09.07.2012 в 12:57скептик
09.07.2012 в 12:57Разве так звучит фамилия директора польского музея?