З гэтай нагоды ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава “Беларусь – яго калыска”. Найбольшае месца ў экспазіцыі займаюць творы аўтара на мове арыгінала, прычым як белетрыстычныя, так і навуковыя. Нават прытым, што кнігі занялі 3 паліцы, гэта толькі вяршыня айсберга пісьменніцкай творчасці Юзафа Ігнацыя. За свае 75 год ён паспеў напісаць ажно 600 тамоў сачыненняў, з іх 223 раманы і аповесці. Праз сваю пладавітасць ён нават трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса.
Побач з арыгінальнымі творамі бібліятэкары прапануюць звярнуць увагу на пераклады. Адразу заўважна, што беларусы пакуль перакладаюць Крашэўскага мала, ад гэтага мала яго і ведаюць. Рускіх перакладаў проста ў разы больш за беларускіх. І гэта не толькі на дадзенай выставе. У Расіі Юзаф Крашэўскі ўжо даўно амаль цалкам перакладзены, у нас жа перастваральнікі дабраліся пакуль да асобных твораў.
Вельмі лагічна на выставе выглядае частка эпісталярнай спадчыны польскага пісьменніка, а таксама разнастайная інфармацыя пра яго жыццёвы лёс і творчасць. Энцыклапедыі ўвогуле займаюць асобны стэлаж. Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Таццяна Кавенька тлумачыць, што аўтары выставы адмыслова паклалі перад чытачамі так шмат даведачнай літаратуры. Гэтым бібліятэкары хацелі падкрэсліць гістарычную значнасць асобы Крашэўскага.
На адкрыцці выставы “Беларусь – яго калыска” намеснік дырэктара бібліятэкі Ала Мяснянкіна заадно прэзентавала праект “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Юзафа Ігнацыя Крашэўскага”, над якім ужо паўгода вядуць працу не толькі нашы бібліятэкары, але і спецыялісты з Бялападляскай і Ровенскай бібліятэк, а таксама музейныя работнікі трох краін.
Свой унёсак у святкаванне дня нараджэння Крашэўскага ўнеслі і госці выставы.
Загадчык кафедры класічнай і замежнай філалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Алена Ківака прымусіла задумацца пра фенаменальнасць асобы і творчасці юбіляра. Падалося, напрыклад, цікавым, што гэта быў адзін з нямногіх на той час творцаў, які жыў з ганарараў за літаратурныя публікацыі. Гэтым і тлумачыцца іх, з аднаго боку, вялізная колькасць, і, з другога, неадшліфаванасць.
А загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры таго ж універсітэта Таццяна Сянькевіч завастрыла ўвагу на гістарычнай прозе, прызнаным майстарам якой быў Юзаф Ігнацы. Яна заўважыла, што пісьменнік з’яўляецца выдатным апісальнікам, і праз тое выклікае вялікі давер нават сучаснага чытача.
Мастацтвазнаўца Аркадзь Дзянісевіч расказаў пра героя выставы са сваёй званіцы.
Пра Крашэўскага-мастака пойдзе гаворка і ў яго кнізе, якая ўжо здадзена ў набор. Але ці пабачыць свет яна яшчэ сёлета, Аркадзь Дзянісевіч гадаць не рызыкуе, каб не сурочыць. Адно вядома ўжо зараз – у электронным выглядзе яна войдзе ў “Віртуальную рэканструкцыю спадчыны Крашэўскага”.
Выстава “Беларусь – яго калыска” ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага стала адной з многіх, што ладзяцца ў гэтыя дні ў розных краінах. Адным гэтым абвяргаюцца сумныя прагнозы Крашэўскага пра тое, што пасля смерці яго адразу ж забудуць.
0 комментариев
Anonymous User
28.08.2012 в 00:58Тамара М.
28.08.2012 в 00:58Да опуститесь вы на нашу землю! Неужели в Брестской области имя Юзаф такое домашнее, такое генетически вписывающееся? Не нагнетайте польскую волну в Бресте. Если на Брестчине это не произошло в 16 в.( в отличие от Гродненщины), то этого больше не произойдет. Все, время ушло. Поляки нам нужны теперь лишь потому, что их визы нам открывают путь в Европу.
брестчанин
29.08.2012 в 19:16Про «генетически вписывающихся» со времён оккупации и эшелонов до Бронной горы в нашем городе никто и не заикался. Затаились, выходит. Таким земляком, как Крашевский — горжусь. А вопрос, нужны ли нам такие Тамары М. даже не поднимется. Скатертью дорога за визой и подальше!)