4 жніўня, у Дзень міжнароднай саліднарнасці з праваабаронцамі Беларусі, адзін з іх, Уладзімір Малей, прабег 2 кіламетры вуліцамі Брэста. Марафонец-аматар, удзельнік многіх міжнародных забегаў на доўгія дыстанцыі, сёння ён апрануў майку з выявай Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, які ўжо год як сядзіць у турме. Грошы, пералічаныя рэпрэсаваным беларусам, суд палічыў даходам, а з яго належыць плаціць падатак.
“У той час, калі алігархі маюць мільярдныя прыбыткі ў доларах, апазіцыянераў у Беларусі выкідваюць з працы, здзекліва называюць потым “беспрацоўнымі” і не даюць ім дапамагчы. Пра гэта сведчыць прыклад увязнення Алеся Бяляцкага, а таксама факт утрымання ў турмах 14 палітзняволеных”, — сказаў Уладзімір Малей.
Спадар Малей — маёр ракетных войскаў у адстаўцы, на сёння юрыст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
Яўген БЯЛАСІН (фота аўтара)
Ответить