На пасяджэнні сярод іншых абмяркоўвалася пытанне накіравання на разгляд навукова-метадычнай рады Міністэрства культуры альтэрнатыўнага праекту рэстаўрацыі ансамбля будынкаў па вуліцы Савецкай, 43-45. З гэтай мэтай Мінск наведалі сябра камісіі Ірына Лаўроўская, прадстаўнік інвестара Уладзіслаў Абрамовіч і аўтар праекта Аляксандр Жаркоў. Яны прадставілі аргументы аб прыналежнасці гэтых будынкаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей і абмалявалі сучасную ўрбаністычную сітуацыю, якая склалася ў сувязі з невыкананнем заканадаўства ў галіне захавання помнікаў, а таксама парушэннем горадабудаўнічых норм.
Альтэрнатыўны праект рэстаўрацыі будынкаў на Савецкай прапануецца замест праекта адміністратыўна-гасцінічнага комплекса “Дэвэлапмэнт”, які, на думку архітэктараў, парушыць планіровачную структуру гістарычнага цэнтра горада.
Па выніках разгляду прынята рашэнне накіраваць праект Жаркова на разгляд навукова-метадычнай рады.
Служба навін “БК”
0 комментариев
Anonymous User
23.09.2012 в 10:38