Міжнародны турнір аматарскіх каманд, які на працягу двух дзён адбываўся ў Палацы спорту “Вікторыя”, ужо стаў традыцыйным, бо праводзіцца чацвёрты год. “Мы паспелі ўжо пасябраваць з многімі ўдзельнікамі, — распавёў капітан “Сокала” Рамуальд Якуцэвіч. — Запрашаем на турніры, ездзім самі. Калі я быў маладым гульцом, столькі не ездзіў, колькі цяпер — дзясяткі выездаў за год. Мы і самі актыўнічаем, але Генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце нам вельмі дапамагае знайсці кантакты. Атрымліваем і іншую дапамогу — арганізацыйную, візавую”.
Дарэчы, ніхто з удзельнікаў спаборніцтваў не застаўся без падарункаў, атрыманых з рук Генеральнага консула Анны Навакоўскай. Агульнай узнагародай быў таксама міні-канцэрт ансамбля песні і танца “Каралінка”.
Ответить