Удзельнікі акцыі (а гэта былі як кітайскія і замежныя студэнты, так і выкладчыкі ўніверсітэта) змаглі з галавой «акунуцца» ў беларускую культуру, даведацца шмат цікавых фактаў аб нашай краіне, наведаць фотавыставу маладога фатографа Вольгі Кузьміной, набыць беларускія сувеніры і паспытаць традыцыйную беларускую ежу ( і не толькі ежу, гасцям прыйшлася да смаку беларуская Крамбамбуля). Усе сродкі, сабраныя ў ходзе мерапрыемства, будуць пералічаны на рахунак дзіцячага хоспіса ў Беларусі.
Праект новага хоспіса на суму ў 4 млн. даляраў быў зацверджаны ў красавіку 2012. Плануецца ўзвесці спецыяльна абсталяваны будынак плошчай 2300 кв.м, які б адпавядаў сусветным стандартам. Справа ў тым, што будынак, у якім на сённяшні дзень месціцца Беларускі дзіцячы хоспіс, не зусім зручны для медыцынскага абслугоўвання — стацыянар знаходзіцца на другім паверсе, да якога вядзе крутая лесвіца, і няма ніякай магчымасці ўсталяваць ліфт. Да таго ж няма асобных выхадаў з дзіцячых пакояў, як гэта зроблена ва ўсім свеце, няма магчымасці стварэння даступнай пляцоўкі для гульняў на адкрытым паветры.
Грошы на новы будынак актыўна збіраюцца па ўсёй Беларусі і за яе межамі. На сённяшні дзень у нас налічваецца 4,6 мільёна працаздольнага насельніцтва, і калі кожны чалавек зможа ахвяраваць хаця б 1 даляр, гэтай сумы будзе цалкам дастаткова, каб дапамагчы невылечна хворым дзецям.
Падрабязную інфармацыю пра хоспіс вы знойдзеце на http://www.hospice.by, ну а беларускі цэнтр у Шанхаі абяцае праводзіць шмат іншых цікавых мерапрыемстваў, наступнае з якіх будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Ганна ГУРЫНА,
брэстаўчанка, магістрантка Усходнекітайскага педагагічнага ўніверсітэта, арганізатар мерапрыемства
Шанхай, КНР
0 комментариев
Anonymous User
31.10.2012 в 19:59мяркую
31.10.2012 в 19:59ня трэба нам іхняга камунізму, разбаўленага капіталізмам. І так ломка. Бліжэй Еўропа.
Аксана Іванюк
02.11.2012 в 19:57Ганна Малайчынка ! ГАНАРУСЯ і ДЗЯКУЮ ДАБРАЧЫННАСЬЦЬ