Аднак Ульяна не толькі абараняла свой гонар на танцавальным конкурсе, але і ўдзельнічала ў нумарах двух калектываў – Узорнага тэатра танца школы №12 “Эксклюзив” пад кіраўніцтвам Алены Рубашэўскай і Сучаснай мадэльнай студыі “Ангел”, якой кіруе Уліна мама Марына Краськова. Абодва калектывы таксама сталі лаўрэатамі Міжнароднага конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці.
Ульяна Ганчарова адносіцца ды тых дзяцей, што маюць талент ва ўсім. Яна цвёрда пастанавіла сабе, што будзе актрысай, і ўжо ў такім узросце ўпэўнена ідзе да сваёй мэты. Вучыцца выдатна па ўсіх прадметах, але ўсё роўна аддае перавагу тым з іх, якія могуць спатрэбіцца ў далейшай акторскай кар’еры. Гэта найперш мастацкая самадзейнасць, а таксама ўсе мовы, што вывучаюцца ў школе. У тым ліку і беларуская, для вывучэння якой Ульяне, калі яна тры гады таму пераехала з Расіі, нават нанялі рэпетытара, хоць была магчымасць проста два гады не атэстоўвацца. Ды і ў 12-й школе, якая раней афіцыйна, а цяпер неафіцыйна мае тэатральны ўхіл, Ульяна вучыцца таксама невыпадкова.
Віншуем Ульяну і ўсіх танцораў, якія гэтак добра выступілі на міжнароднай сцэне. А яшчэ больш віншуем іх мастацкіх кіраўнікоў.
Ответить