Наведаць яе варта найперш моладзі, што вывучае ці проста цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэта выдатная магчымасць параўнаць свае дасягненні з вяршынямі польскіх калег, што навучаюцца ў мастацкіх вышэйных установах Польшчы. У чымсьці іх канструктыўна пакрытыкаваць, а ў чымсьці несумненна павучыцца.
Выстава спачатку паездзіла па самой Польшчы, а пасля, па запрашэнні Польскага інстытута і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча, завітала ў Мінск і Брэст. Праўда, у Беларусь, па словах навуковага супрацоўніка Познаньскага ўніверсітэта Агнежкі Моры, біенале даехала ў трохі скарочаным выглядзе – каля 30 прац.
“Гэта такі агляд польскай студэнцкай графікі, − распавядае калега Агнежкі Макс Скарвідэр. – Тут прадстаўлены вельмі разнародныя працы. Сустракаюцца як класічныя тэхнікі, з якіх усе пачынаюць, так і тэхнікі сучасныя, пераважна мультымедыйныя. Ёсць нават аўтарскія тэхнікі”.
Познаньскае біенале ў мінулым годзе сабрала каля сотні аўтараў і больш за 60 прац, якія прайшлі конкурсны адбор. Усяго ж у мерапрыемстве штогод прымае ўдзел каля тысячы студэнтаў.
Выстава “Сёмае агульнапольскае біенале студэнцкай графікі “Познань-2011”працуе ў выставачнай зале абласнога ГКЦ (Савецкая, 54) з 21 лістапада па 10 снежня. Калі вы яшчэ не зусім упэўненыя, ці варта страціць на яе свой час, пацікаўцеся фотарэпартажам з вернісажа на нашым сайце. Працы вартыя таго, каб паглядзець на іх жыўцом.
Фото — Миланы Харитоновой
Ответить