На пачатку імпрэзы паэт-бард Эдуард Акулін, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прыехаўшы са сталіцы, разам з прывітальным словам уручыў пісьменніцкія пасведчанні берасцейскім літаратарам Сяргею Амяльчуку, Святлане Варонік, Аляксандру Рызо і Марыі Якімук, прынятым у грамадскае аб’яднанне ў гэтым годзе.
Вядоўца вечарыны паэт Алесь Каско па чарзе даваў слова паэтам Івану Арабейку (Іван Сяргеевіч нядаўна стаў лаўрэатам Абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка за зборнік вершаў “Сказаць хачу”), Васілю Дэбішу (паэтычны зборнік “Праз дождж”) і Аляксанду Рызо, Сяргею Амяльчуку (зборнік вершаў “Мая Сінекура”) і Алесю Корневу з Баранавіч, празаікам Лявону Валасюку (ён прадставіў не толькі сваю кнігу прозы “Вяртанне берасцейскай стралы”, але і толькі што выдадзеную ў брэсцкай друкарні пасмяротную кнігу прозы мастака і пісьменніка Івана Сычыка “Крыж пакут і надзей”) і Паўлу Ляхновічу (кніга прозы “Зялёны дуб”) з Пінска, Сяргею Цыплюку і Марыі Якімук, якая замест чытання праспявала цудоўную песню, ад якой у захапленні была зала прысутных.
Ответить