Падзея абяцала стаць турыстычнай мегабомбай, таму што паядноўвала відовішчныя спектаклі ў стылі reality і строгую гісторыю, якую, аказваецца, можна і трэба карэктаваць.
Правяць гісторыю!
Да нядаўняга часу лічылася, што першыя перамовы па заключэнні сепаратнага Брэсцкага міру паміж ахопленай рэвалюцыяй Расіяй і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй праходзілі выключна ў Брэсцкай крэпасці. Стэрэатыпам было, што ў афіцэрскім казіно Белага палаца (адна з версій) 22 снежня 1917 года было падпісанае сепаратнае пагадненне аб спыненні агню на Усходнім фронце. Пасля разбурэння савецкага таталітарызму новы час з большай свабодай прынёс знаходкі.
На навуковай канферэнцыі казалі пра разавыя публікацыі з карэкцыяй даты і месца падпісання замірэння, вынікам якога было спыненне баявых дзеянняў. Але загалоўную ролю ў Скоках браў (і ўсе з ім пагаджаліся) прафесар Брэсцкага тэхнічнага універсітэта, які тут жыве, Анатоль Гладышчук. Гэты самавіты фізік-краязнаўца распавёў яшчэ раз сваю амаль дэтэктыўную гісторыю сведчання амаль стогадовага мясцовага жыхара пра немцаў у Скоках, уступлення ў перапіску з уладальнікамі замка і шматлікіх шляхетных тытулаў у Баварыі, якія прыслалі копіі неацэнных дакументаў баварскага прынца Леапольда. Якраз яны, падмацаваныя фатаграфіямі, якія нельга капіяваць без дазволу Баварскага гістарычнага архіва, засведчылі: менавіта ў Скоках, у сядзібе Нямцэвічаў была стаўка Усходняга фронту нямецкай арміі, і менавіта тут спрытны камандзір Генштаба генерал Гофман 15 снежня 1917 года змог зладзіць выгаднае для Нямеччыны перамір’е.
Фестываль каля палацыку ў Скоках
Рэканструкцыю самога падпісання могуць зрабіць праз 6 гадоў на стогадовы юбілей Брэсцкага міра. А могуць і ўжо праз год… Было б лагічна пабачыць тут прынца Леапольда, генерала Гофмана і іншых персанажаў, — пра некалькіх будзе яшчэ згадана тут. А цяпер колькі слоў пра тое, што напэўна будзе папярэднічаць перамовам аб спыненні агню.
У цэнтры ўвагі была, безумоўна, рэканструкцыя баёў 1916–1917 гадоў, якую правялі ў парку за палацыкам апранутыя ў баявую форму таго часу групы “рускіх”, “немцаў” ды “аўстрыякаў”. Ацэньвалі градус змагання каля 500 гледачоў.
У Скоках былі прадстаўлены 7 ваенна-гістарычных клубаў (агулам каля 50 чалавек) з Брэста, Мінска, Гомеля, Масквы і Кіева. Прысутнасць украінцаў і расіян зрабіла фестываль міжнародным.
Міліцыя засведчыла: абыйшлося без ахвяр, хоць былі і перастрэлкі, і рукапашныя, і нават газавая атака. Дзеянні суправаджаліся каментаром па магутных дынаміках. Перад баямі гучалі песні таго часу кшталту “Боже, царя храни” або “Дубинушка”.
Цвіком музейнай экспазіцыі стала выстава зброі, амуніцыі – амаль усё арыгінальныя артэфакты, знойдзеныя або здабытыя ў інтэрнэтаўскіх баях брэсцкімі аматарамі ваеннай гісторыі. Іхні “генерал” у аўстрыйскай форме з пікхэльмам, выкладчык тэхнічнага ўніверсітэта Андрэй Варабей правёў гасцей па гэтай шыкоўнай выставе, якая будзе працаваць у музеі Скокаўскай сядзібы да сакавіка. Проста дзіўна, як маглі столькі шмат экспанатаў да гэтага перахоўвацца на прыватных брэсцкіх кватэрах!
Пра што казалі навукоўцы?
Навукова-практычная канферэнцыя як адметнасць засталася выключна на рахунку актывістаў з тэхнічнага ўніверсітэта. Што да тэм, то было рознае. Друзі з Украіны казалі па-свойму (або давалі знакі) і тэматызавалі нараджэнне украінскай вайсковай моцы ў тыя няпэўныя часы. Расіяне даводзілі пра тое, што ў іх ужо тады было шмат самалётаў, пра поспехі рускай зброі, на што ім паказалі паштоўкі з парушанымі казакамі пры адступленні нашымі гарадамі. Прагучаў і тэзіс, што “Беларусі тады не было і ў паміне, але цяпер…цяпер менавіта мы ладзім фестываль!”
Што ж, дыскусія гэта адна з прыкмет сапраўднай навукі. Матэрыялы канферэнцыі выдадуць на трох мовах асобнай кнігай.
Грошы і перспектывы
З бюджэту Брэсцкага раёна на збройнае забеспячэнне рэканструкцыі баёў вылучылі каля 10 мільёнаў рублёў, паведаміла газеце намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Людміла Жуковіч. “Была неспадзяванка сёлета. На наступны год вылучым у бюджэце асобнай пазіцыяй – будзе больш”, – паабяцала яна, падкрэсліўшы, што ўжо з першага разу фестываль ніяк не абласны, – узяў міжнародны рэгістр і спрабуе адпавядаць значэнню Брэсцкага міру ў лёсах народаў Еўропы.
Тут будуць зразумелыя цяжкасці. Калі быў у Ольштыне ў год перад святкаваннем 600-х угодкаў Грунвальда, там за лета прайшло больш за дзесяць розных фестываляў. На адным з іх давялося пабываць. Фальклорныя калектывы з дзясяткаў суседніх краін — нават з Індыі, Лацінскай Амерыкі… Таму што не палохаюць нікога фігамі і фігурамі пагрозы, падумалася – вось і едуць людзі з усяго свету, поўны горад турыстаў… Разуменне гэтага было, як падаецца, фігурай умаўчання і ў Скоках. Бо не едуць да нас пакуль немцы, аўстрыякі, чэхі ды славакі…
Пазней адбылася экскурсія для гасцей па фартыфікацыях Брэсцкай крэпасці і Брэсцкага УРа (умацаванага раёна). Думаецца, фестываль удыхнуў ладную порцыю свежага паветра ў дзейнасць музея, які месціцца ў палацы Нямцэвічаў. Прынамсі, цікава было быць сведкам, як адзін з мясцовых кіраўнікоў казаў, што варта было б турыстаў пасля музея скіроўваць на абед у сядзібу Рынькаўка, а дырэктар музея Сяргей Семянюк настойліва прапаноўваў аднавіць флігель з дастойным месцам прыёму ежы, “каб было як тады, і каб было часткай музейнага комплекса”.
“Брестский курьер” з задавальненнем падыграў арганізатарам фестывалю-рэканструкцыі, падараваўшы два плакаты з серыі “Фамильное древо Бреста”.
На адным — чэх Эміль Орлік, сябра нямецкай дэлегацыі, графік, які намаляваў для гісторыі шэраг характэрных партрэтаў удзельнікаў падпісання Брэсцкага міра, сярод якіх вылучаўся кіраўнік дэлегацыі бальшэвіцкай Расіі Леў Троцкі. На другім плакаце рускі пісьменнік Сяргей Мсціслаўскі, які таксама належаў да расійскай дэлегацыі і якога партрэціраваў знакаміты Кузьма Пятроў-Водкін.
Фота Міланы Харытонавай
0 комментариев
Anonymous User
19.12.2012 в 18:24Андрей Вл.
19.12.2012 в 18:24Во-первых, я не Александр. Александр — мой коллега. Спасибо за противоестественное скрещивание.
Во-вторых, не генерал, а всего лишь \»гефрайтер\».
В-третьих, не в австрийской, а в немецкой форме.
В-четвёртых, выставка формы и амуниции, а не \»зброи\».
В-пятых, \»грошы на узбраенне\» — 10 с копейками миллионов — \»вылучыу\» не исполком, а мы сами. Из своих карманов. С ув.
Пауль
19.12.2012 в 19:57Жэсть!)) Читаю и плачу))
Сергей
19.12.2012 в 22:03В шестых, кто-кто-кто-кто и еще раз кто что-то подарил нам.
P.S. Андрей, если бы не КОНКРЕТНЫЕ ляпы, статья, в принципе, на позитиве…
Сергей
19.12.2012 в 22:17Евгений ляпов в вашей статье больше чем абзацев … стыдно …
Понятно кто
20.12.2012 в 10:04Пора Бресту отдать должное лорду Керзону. нынешняя граница проходит по «линии Керзона», которую он когда-то прочертил.
Он в жизни Бреста сыграл большую роль, чем Троцкий, Ленин, Пилсудский, Сталин, Гитлер, Гомулка, Хрущев и прочая мелкая политическая сошка.
Реконструкция, которая состоялась — поверхностна. Она для рабочих и крестьян, которые за визуальным образом событий не понимают их смысла.
Улицу Ленина в Бресте стоит переименовать в улицу имени лорда Керзона.
Джой
20.12.2012 в 12:41Посыл статьи понятен. Ее писал человек, явно отрицательно относящийся к реконструкторскому делу, причем все равно, какой эпохи.
Этот человек пропагандирует идею типа — «Я там не участвовал (имеется в виду автор статьи) значит все плохо и все зажрались». А если кто-то интересуется историей, да еще имеет наглость, тратить свои сбережения на приобретение предметов давно ушедших эпох, то он нехороший человек. Нет, чтоб пропил как некоторые… Это понятно, а то собирает и даже коллекционирует.
Вот, что по настоящему настораживает, это нездоровый интерес к частным квартирам, где лежат экспонаты коллекций: «Проста дзіўна, як маглі столькі шмат экспанатаў да гэтага перахоўвацца на прыватных брэсцкіх кватэрах!». Хочется спросить – «С КАКОЙ ЦЕЛЬЮ УВАЖАЕМЫЙ АВТОР СТАТЬИ, ИНТЕРЕСУЕТЕСЬ МЕСТОНАХОЖДНИЕМ ЧАСТНЫХ КОЛЛЕКЦИЙ, К ЧЕМУ ПРИЗЫВАЕТЕ»?
А в целом грустно, что те, кто ничего не делает, ничего не организовывает и есть мерило успеха и главный критик. Организуйте уважаемый автор статьи свой фестиваль, профинансируйте, сделайте его интересным так, чтобы люди из России и Украины бесплатно замете, приехали к вам на фестиваль да еще в декабрьские морозы. Вот тогда и критикуйте на здоровье. А так… СТЫДОБА!!!
Яўген
20.12.2012 в 14:14Народ, Андрэя назваў Андрэем. not mea kulpa. Паправім.
Што за канкрэтыку маеце наўвазе? Што казалі, тое, пасля праверкі, і пісаў.
Пра 10 мільёнаў, найперш вас заводзіць, так зразумеў. Дык напісана ж, хто казаў. Спытайце далікатна. Не думаю, што грошы не вылучалі. Можа, дублетам прафінансавалі дзе. Праверце, дзеля дабра будучых фэстаў. Дапамагу, пры патрэбе.
аўтар
читатель комментов
21.12.2012 в 02:03Видимо, некоторые читают с гугловского переводчика, потому что… ржу нимагу аткуда ани отрицательное разглядели….)))) Ета ж не па-польски)).
Свидетель
21.12.2012 в 12:19А мне подумалось, что без участия райисполкома и персонально госпожи Жукович фестиваль был бы намного интереснее. А то пошли на банкет в обед, а люди 2 часа ждали, когда конференция начнется. Из окон дворца, знаете, сильно дуло. При такой «реконструкции» много денег придется на отопление вываливать.
Неназванный Александр
21.12.2012 в 17:05ЯУГЕНУ….
Конечно помоги……….
Поправь статью, исправь ошибки и укажи организаторов………
И можно заранее, до выхода статьи уточнить у организаторов детали……. чтоб потом не извиняться…..
И про «Гроши, которые вылучыу»…. кровно обидно……
А писать про все, что кто где рассказал….. на заборе тоже пишут……
а вы журналист… и должны опираться на факты….
с уважением….
ай ноу
24.12.2012 в 15:01Жуковіч на банкеце не была, дарэчы
Яўген
24.12.2012 в 23:31Александр, просьба быть корректным. Попрошено же было о конкретике. Эта просьба никак не извинение. Я вам не виноват ни денег, ни чего-то еще. Статья не помечена R, «реклама». А вы опять в свой бубен. Наемной журналистики у нас полно, но меня там нет. Мог бы вообще написать, что война это плохо, потому что даже обезьяны не воюют так кровожадно, как люди. И это было бы правдой. Но не написал, потому что фестиваль это все же игра, в том числе и ума, если он есть. Полезное дело для нашего города. Лекарство хорошее от синдрома одной войны, наконец. Про деньги сказано официальным лицом, не верить ему не было оснований. Если есть, с этого и начинайте. Ваши затраты и старания не названы числами, но ваши люди фигурируют напрямую («Активисты технического университета», пр. ТУ Андрей Воробей) и косвенно, и читатель, по-моему, понимает: закоперщики всего (ОРГАНИЗАТОРЫ) были там брестские клубы. Локализация их в ТУ. И ВАМ, а не кому-то еще, передан подарок от газеты.
Кстати, вот за вами как раз должок: не поблагодарили, вместо этого мочите в оттепель.
Добрых святаў!
З павагай, аўтар.
GGG
25.01.2013 в 16:32Интересная статья ,и позитивная, разве не видно?
..Напали на автора …Могла бы быть поконкретнее-другое дело, и сразу бы стала бы понятнее…
События ,вызвавшие реконструкцию,весьма значительны- нужно о них больше писать !!
HGYT
25.01.2013 в 16:55Прынамсі, цікава было быць сведкам, як адзін з мясцовых кіраўнікоў казаў, што варта было б турыстаў пасля музея скіроўваць на абед у сядзібу Рынькаўка, а дырэктар музея Сяргей Семянюк настойліва прапаноўваў аднавіць флігель з дастойным месцам прыёму ежы, “каб было як тады, і каб было часткай музейнага комплекса”. ИНТЕРЕСНО ,смог перепереть Семенюк С. местного руководителя и \»аднавить флiгель\»?