Першы аўкцыён быў увосень, і тады за «спальны корпус санаторнай школы» (як акрэслілі будынак у спісе нерухомасці “Брэстаблмаёмасці”) прасілі на 20 адсоткаў больш.
Заўважым, што сапраўды, руіны ўласна палаца знаходзяцца за стадыёнам, на які можна трапіць праз тое, што засталося ад брамы. Некаторыя сцвярджаюць, што ў ладным будынку на ўездзе ў парк Патоцкіх раней трымалі коней. Але архітэктура ў гэтай “стайні” раскошная: вялізны двухпавярховы партал з чатырма калонамі абазначае галоўны ўваход, збоку два крылы з шасцю высокімі вокнамі ў кожным. У дакументах “Брэстаблмаёмасці” падаецца агульная плошча гаспадарчых пабудоў, выстаўленых на продаж — 1713 квадратных метраў. Відавочна, ладную частку гэтых квадратаў забірае азначаны “спальны корпус”. Будынак даволі добра захаваўся, накрыты новым ацынкаваным дахам.
Дарэчы, Еўразвяз вылучыў у межах праекта “Развіццё трансгранічнай аховы навакольнага асяроддзя гарадоў Чаромха і Высокае шляхам пашырэння каналізацыйнай інфраструктуры” грант на рэканструкцыю каналізацыі ў былых уладаннях Патоцкіх у Высокім на суму 1 мільён 622 тысячы еўра. Грошы маюць быць асвоеныя да 2014 года. Так што лот, пры тым, што кошт на яго збаўляюць, дадае вагі.
Ответить