Наш зямляк, дырэктар беларускай службы Радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук перадаў вучням 2“Б” класа беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламастары і іншыя вучнёўскія прылады.
Па словах аднаго з бацькоў — праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна — важныя не толькі падарункі, але найперш увага да дзетак, для якіх родная мова — не проста мова навучання, але і вялікая каштоўнасць. Варта адзначыць, што гэты беларускамоўны клас быў створаны з вялікімі цяжкасцямі.
Служба навінаў “БК”
Ответить