Вот начал писать и споткнулся: поэт и журналист – в какой очередности это поставить, говоря об Алексее Белом? Вообще-то он удивительно цельная личность, которая не раскладывается по полочкам определений. То и другое – поэзия и журналистика – в нем соединены естественным образом, как дыхание.
Но первичною в его творческой судьбе была всё же ритмика вольных строк, прорвавшаяся в годы молодые. Возможно, ее вывела на свет божий и надиктовала долгая череда волн северных морей, по которым довелось в ту пору странствовать Алексею.
Он и вообще по жизни – Одиссей, умеющий слышать пространство и время, жадный до новых открытий и впечатлений. В его стихах мир детален, предметен, но не приземлен до обыденности. Быт у него распахнут в бытие, лиризм соединен с философичностью, а поэтическая мысль порою приобретает свойство афоризма.
Николай Александров, редактор «Брестского курьера»
Якое ўсё-ткі рознае жыццё,
І па ахвоце ці не па ахвоце,
А адплываюць людзі ў небыццё,
Хто на лафеце, хто на эшафоце.
Але і ў гэтым праўда ёсць і спрэчнасць,
Бо на лафеце – не заўсёды ў Вечнасць.
Хорошо сказано. Точно и ёмко. И думается мне, что для самого Алексея Белого путь в настоящем и будущем определен его поэзией, не приемлющей фальши и открытой всем ветрам жизни.
С 60-летием тебя, дорогой друг! Оставайся самим собой на своей барановичской Итаке.
Николай Александров, редактор “Брестского курьера”
Летавызначэнне ад 1959-га
Ужо народ забыўся на бяду,
Але забітых помняць галасы…
Мне шэсць гадоў. Я ў першы клас іду,
А Караткевіч піша “Каласы…”
Купрэеў-бацька вучыць нас чытаць,
Мы ладзім прызбы, бо ідзе зіма.
А Караткевіч вучыць, як устаць
З каленяў. Бо шчаслівых тут няма.
Узводзяцца нахутка гарады,
Туды народ з забітых вёсак прэцца.
Ах, Уладзімір Сямёнавіч, тады
Ці мо пазней я з Вамі мог сустрэцца!
Але… Дзярэм сям’ёй для хаты мох,
І абрабляем буракоў загоны.
У іншы бок вядзе клубок дарог.
Таму, напэўна, і спытаць не змог —
Ці будзе шчасце ў нас пасля прыгону?!
***
Як добра жыць і мець спагаду ў душах,
Дзень поўніць так, бы пчолы мёдам соты.
Прачнуцца ўранні, слухаць спевы птушак
І ціхі шолах ранняе лістоты.
І назіраць, як залацее неба,
Як сонца уздымаецца з далоні.
І больш нічога ўжо табе не трэба.
А можа й трэба што. Але не сёння.
***
Вецер зямлю кружыў
Так, што злятала з восі.
Чым я тут даражыў,
Што у мяне засталося?
Вецер лашчыць калоссе…
Так бы ў табе і жыў!
***
З нас кожны чымсьці хоча даражыць:
Адзін—лістом з юнацтва у капэрце,
Другі—грашыма, каб шчасліва жыць,
А трэці—імі ж, каб шчасліва ўмерці.
***
Нам верасень дорыць ўсё разам—самоту і гульбы,
І сонца пакуль што у вокны глядзіцца уранні.
Капаю у садзе ізноў неўрадзіўшую бульбу,
Выснова адна: альбо бэры, альбо картаплянік.
Узгадваю маму. Яна ў баразне на каленях,
Капач у руках. Праўда, ўжо не адносіць сама…
Ўсміхаецца: зноў я каменьчык кладу ў кішэню –
Чырвоных крамушак*, дзе зараз жыву я, няма.
Сяброў ўспамінаю. Найбольш усё тых, хто Паэты,
Хто вузкай сцяжынкай шыбуе у райскія далі.
Мы поплеч пад грушай сядзелі звычайна не летам,
Чамусьці на восень мы лепшае ўсё адкладалі.
А сёння у памяці гэта нарэшце ўваскрэсне,
Шкада , што і час не такі, ды і мы ўжо не тыя…
На вершы нябожчыкаў лёгка складаюцца песні,
Таму што нябожчыкі—гэта амаль што святыя.
*крамушка—крэмень (мясц).
***
Рэчачка, выспа, барок,
Золата жытняга поля.
Выпусціць кулю на волю,
Лёгка крануўшы курок.
Стрэл—бы акорд забыцця…
Пах спелых траў і гартэнзій.
Вось і усё. Да жыцця
Больш ты не маеш прэтэнзій.
Сумны настрой
Тут душа купаецца ў віне,
Птушак тут да рук не падпускаюць.
У пустой кватэры—бы ў труне,
Ну а цешыць можа толькі памяць.
Толькі памяць… Дагарыць зара,
І трава прывяне каля рэчкі.
У руцэ дрыжачай святара
Вецер адарве агонь ад свечкі.
Цень мільгне ў завешаным акне,
Нехта кіне кветкі на дарогу.
Пройдзе дзень ці два—і дзякуй Богу,
Што ніхто не ўспомніць пра мяне!
***
Напэўна гэта нам таксама трэба—
Па невялічкіх швэндацца вакзалах.
Перабівацца яблыкам і хлебам
І слухаць—што там радыё сказала?
Вандроўка насам-сам па родным краі,
Заплечнік твой зусім не муліць спіну.
І музыка у шапіку іграе,
І цёткі ў скверы прадаюць маліны.
Ніхто цябе не ганьбіць і не судзіць,
І нават грошай тут не будзе мала…
І добрыя усе такія людзі.
Пра-він-цы-я-лы.
Так думаеш у лютым ты пра гэта.
І марыш пра сябе: хутчэй бы лета!
0 комментариев
Anonymous User
04.01.2013 в 16:26Мікола Канановіч
04.01.2013 в 16:26Так, Аляксей, альбо сад — альбо бульба!
Ніяк не верыцца, што табе ўжо 60?!!! Па ўнутраным змесце ты далёкі яшчэ ад гэтай пенсійнай лічбы, мне думаецца. Хай табе шчасціць яшчэ доўга ва ўсім. І каб на старым «Іжы» ў Парыж абавязкова з’ездзіў… Чым далей жывеш, тым хутчэй ляціць час. З Днём нараджэння, Аляксей!
Олег Владимирович
07.02.2013 в 19:38Алексей — чудо и загадка. Загадка природы и человека. Перекинешься с ним парой слов, пошутишь, посмеешься с ним и с него — обычный человек. А почитаешь стихи — небожитель!