Між тым якраз з-за нязгоды пракурора суддзя Мікалай Сенька мусіў узяць паўзу на абдумванне хадайніцтва звінавачанага ў дапамозе індусам 28-гадовага Віталя Каўша. Напрыканцы мінулага года той папрасіў змяніць меру ўтрымання і вызваліць яго з-пад варты. Матывацыя: “на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці, следства цалкам скончанае, збягаць не збіраўся і не збіраюся”.
3 студзеня суддзя ў трэці раз адклаў разгляд справы …з-за няяўкі пракурора. “Пракурор ведаў дату, ведаў час пасяджэння, таму буду дабівацца строгага пакарання”, — толькі і мог сказаць суддзя. Наступны раз гэтую справу будуць разглядаць 15 студзеня.
Варта яшчэ нагадаць, што пра справу Каўша (праўда, не называючы прозвішча, але націскаючы на тое, што ён – апазіцыянер) шырока пісалі і распавядалі падчас выбараў афіцыйныя СМІ, хоць суд яшчэ нават не пачаўся.
Ответить