У дзесяціпавярховым доме “хрушчоўскай” забудовы на вуліцы МОПРа даўно пратэрмінаваны капітальны рамонт. Дэлегаваная на сход жыхарка дома распавяла, што падчас такога рамонту паабяцалі заключыць дамову з кожным уладальнікам кватэры. “Але самае цікавае, што рамонт планавалі ў 2010-м годзе, потым мы выраблялі праектную дакументацыю ў 2011-м, дык перанеслі на 2012-ы, потым нас адкінулі на 2014-ы, апошні адказ быў на 2015 год”, — кажа жыхарка.
Дом славуты тым, што ён квадратнай формы, і ўсе кватэры ў ім вуглавыя. Сцены зімой прамярзалі, і чыноўнікі, пасля шматгадовых патрабаванняў уцяпліць іх, давялі, што маюць грошы толькі на тарцы будынка. Але дзе ў квадрата тарэц? У выніку щцяплілі дзве сумежныя сцяны фасада, які выходзіць на людную вуліцу. Сцены з поўначы, якія выходзяць у двор, прамярзаюць і сёння.
“Іншыя праблемы — гэта трыццаць гадоў без асфальту вуліцы Тарфяной, дрэнная вада ў былым прыгарадзе Гершоны, аптэка на тэрыторыі дома на Наберажнай Францыска Скарыны без дазволу жыльцоў, дом на Куйбышава, які пазбаўляюць дваровай тэрыторыі дзеля паркінгу, — патлумачыў кіраўнік офіса Уладзімір Вуек. – Наш юрыст падрыхтаваўся да сустрэчы, таму дапаможам кожнай групе брастаўчан”.
Ответить