А мова — яна як-ніяк жаночага роду! Такім чынам, у гэтым вымярэнні, 21 лютага (Міжнародны дзень роднай мовы) гэта нават не 8 Сакавіка роднай мовы! А між тым дваццаць гадоў таму назад было дыяметральна процілеглае. Сацыял-дэмакраты (на сёння адзін са…слупкоў, так скажам, тутэйшай грамадзянскай кампаніі “Говори правду!”) тады спрэс заклікалі людзей быць народам па-беларуску. У адрозненне ад вядомага дзеяча, які на пытанне з залы, чаму ён хоча быць прэзідэнтам Беларусі і зусім не прамаўляе на мове гэтага народа, сказаў літаральна наступнае: “Вот я гаварыў тут тры часа и более. Вы што, меня ня поняли?».
Зразумеў і я, пра што казалі ўдзельнікі канферэнцыі. Вось так, як пішу. Справа праўды — гэта справа тонкая. Не прымушаю кагосьці гаварыць ВЫКЛЮЧНА па-беларуску. Але трэба нешта вырадзіць з сябе такое, каб яно ішло ад душы, ад сэрца, — каб не зацемілі людзі: ты страціў імя сваё.
Коратка пра дэталі. На канферэнцыі вырашылі ісці на мясцовыя выбары (канец гэтага года, прыкідачна). Абралі абласнога каардынатара ГК “Говори правду!” (Валянцін Лазарэнкаў), гарадскога ў Брэсце (Ігар Маслоўскі) і ягонага намесніка (Уладзімір Вуек). Казалі пра некалькі выніковых эпізодаў працы: дабіліся пракладкі каналізацыі па вуліцы Верасковай і адсыпкі вуліцы Тарфяной у Брэсце, у Белаазёрску пачалі разбірацца з тамтэйшай бальніцай (меркаваны перарасход сродкаў на пераабсталяванне), дабіліся вяртання людзям грошай за прыпіскі па расходу вады тамтэйшым Водаканалам і г.д.
Былі на канферэнцыі дэлегаты з вобласці: аснову склалі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Былі і новыя, збольшага непартыйныя людзі, — набытак гэтай кампаніі ў часе выканання пералічаных канкрэтных праектаў.
На фота: прамаўляе Ігар Драко, адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі “Говори правду!”
Ответить