“Аддалі ў польскую школу літаратуру: мастацкія кніжкі, культуровыя і навучальна-даведачныя выданні на беларускай мове”, — кажа адзін з арганізатараў паездкі прадпрымальнік Уладзімір Вялічкін.
У гміне Тлушчэц для вучняў 2 “Б” класа школы №34 Брэста зладзілі цэлую праграму — узаемныя гульні, паездкі на санях у пушчу, дзе касулі адно што не ласуюцца з рук, вечарыны. Дзеці размаўлялі кожны на сваёй звыклай мове: хто па-польску, хто па-беларуску або па-руску, і нават гэтага не заўважалі, настолькі былі паглыбленыя ў супольны занятак, падкрэслівае спадар Вялічкін, філолаг па адукацыі. У выніку засталіся задаволенымі ўсе: і бацькі, і дзеці, і ўлады ў асобе солтыса гміны, які сам браў удзел практычна ва ўсіх імпрэзах. Такімі шчаслівымі дзяцей не бачылі: “Успамін на ўсё жыццё!” — кажуць іншыя ўдзельнікі дэлегацыі. Асабліва пракатка на санях — усю грамаду імчаў адзін пародзісты конь-цяжкавоз.
Ад сябе дадам, што нядрэнна было б, каб арганізацыя “Белая Русь”, якая праявіла ўхвальны клопат пра беларускі клас на Свяце роднай мовы 21 лютага, дапамагла не ўдарыць тварам у гразь падчас візіту ў адказ. Магчымасці, падазраю, вялікія. Варта было б таксама неяк абмеркаваць перспектывы беларускамоўнага навучання ў Брэсце — каб яны не былі хаця б горшыя за няродны польскі варыянт.
0 комментариев
Anonymous User
15.03.2013 в 00:43Славянин
15.03.2013 в 00:43А слабо этот текст Вам опубликовать на Языке : Пушкина, Лермонтова, Чехова, Лескова, Тургенева, Маяковского, Гоголя, Толстого, Тютчева, Герцена, Пришвина и Грибоедова…
Владимир
15.03.2013 в 17:10Славянину на языке Пушкина, дабы всё понял:
Наш восточный гость, обнаглел до такой степени, что, жуя белоруский хлеб, считает нормальным оскорблять беларуский народ, который его милостиво приютил на беларуской земле.
Поясню Славянину, на языке Маяковского, что слово «славянин» происходит от слова «раб», а в Беларуси живут «Кто?» — беларусы, а не «Чйи?» — Р…
Віталь
15.03.2013 в 17:59Спадар славянін, нічога супраць расейскай мовы я не маю.
Але ж бы беларусы, тыму і па-беларуску павінны размаўляць. Таму аўтар артыкула і піша на роднай мове.
Чаго і вам жадаю.
мяркуцыо
16.03.2013 в 00:26мяркуючы па часу напісання славянином маскоўскай каліброўкі ягонай малаінтэлектуальнай прапановы, п’яненькі быў няйначай…
папрашу як славянін славяніна: перапішыце на cviarozuju галаву.
антананариву\катманду
18.03.2013 в 19:45поляки тоже славяне. между прочим. Но не настаивают пока, чтобы по-польски…
А вообще Купалу надо читать, про родичей и свояков.
Zmicer
19.03.2013 в 12:12Людзі маюць права пісаць на сваёй мове. І артыкул пра дзяцей, каторыя вучацца на беларускай мове — менавіта іх бацькі і зарганізавалі паездку. Таму розныя «Славяне» могуць супакоіцца і перакласці артыкул для сабе на сваю мову — калі валодаюць абодвума. а як не валодаюць — треба мову вучыць, а не павучаць
хаха
19.03.2013 в 13:37Гэта ж правакацыя, сярбы)
замбаванне)
Сяржук
03.04.2013 в 18:53Вельмі важная справа пачалася — знаёмства з суседзямі дзяцей. Калісьці мы жылі ў савецкім канцлагеры за калючай провалкаю і нас палохалі акружэньнем, капіталістамі. Цудоўна, што, менавіта, беларускія дзеткі з беларускай школкі туды паехалі! Як гэта важна для дзетак і цікава, важна і для дарослых. Працягвайце вельмі добрую справу, я рады гэтаму. Посьпеху вам.