Ірына Аляксандраўна – не толькі вопытны педагог, яна яшчэ намеснік дырэктара, і часткай яе абавязкаў з’яўляецца куратарства выкладання французскай мовы ў школе, дзе гэтую мову дагэтуль, нягледзячы на ліквідацыю “ухілаў”, вывучаюць на паглыбленым узроўні.
Французская амбасада, як гаворыць сама Ірына Карнеева, — даўні партнёр і спонсар школы. Ордэн акадэмічных пальм – узнагарода, якая даецца французскім урадам за ўклад у развіццё двухбаковых адносін у адукацыйнай галіне. Сёлета ў Беларусі яе атрымалі 7 чалавек, але толькі адзін – з Берасцейшчыны.
“Такім чынам ацанілі работу ўсяго калектыву, — зазначае Ірына Аляксандраўна. – Адзін чалавек не можа так шмат зрабіць. Але, шчыра прызнаюся, мне вельмі прыемна”.
Школа №15 славіцца высокім узроўнем выкладання французскай мовы. Адметна, што на ёй чытаюцца тут нават некаторыя нелінгвістычныя дысцыпліны, такія, як эканоміка. Відавочна, што ў асобе намесніка дырэктара французы сапраўды паставілі высокую адзнаку ўсёй установе.
Ответить