У мінулую нядзелю каля вяслярнага канала адбыўся традыцыйны прабег, прысвечаны брэстаўчанам, загінулым у Афганістане. У ім узяў удзел марафонец са стажам, маёр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў адстаўцы Уладзімір Малей, які на фінішы ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Па сваёй даўняй і, на жаль, асабістай традыцыі, 12 кіламетраў (максімальную дыстанцыю) прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Малей бег у футболцы з выявай чалавека і з прапісаным вялікімі літарамі патрабаваннем: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” Нагадаю, праваабаронца Алесь Бяляцкі цяпер сядзіць у турме за нібыта нясплачаныя падаткі з грошай, якія накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным.
Сябры БСДП (Г) і іншых дэмакратычных арганізацый на свята ўсклалі кветкі на Трышынскіх могілках у Брэсце да абеліска ахвярам палітычных рэпрэсій і да помніка Адаму Трыпусу — настаўніку, аднаму з камандзіраў партызанкі БНР. Нечакана іх патурбавалі людзі ў цывільным з відэакамерамі. Як паведаміў адзін з удзельнікаў ускладання кветак Ігар Маслоўскі, міліцыянты абвінавацілі іх у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Цікава, ці бяруць санкцыю іншыя партыі на ўскладванне кветак на могілках або да помніка Леніну?
Фота: Уладзімір Малей падчас прабегу
Ответить