Спрэчкі выклікала ацэнка паўстання як народна-вызвольнага. “Дэсантнікаў тады не было, але Рагінскі, які са сваім атрадам мала не ўзяў Брэсцкую крэпасць, прыйшоў з Польшчы”, — казалі адны. Другія ківалі на мясцовыя атрады касінераў. Цэнтральнай постаццю быў Кастусь Каліноўскі. Хто ён? Паляк Канстанцы Вікенцій? Калі паспеў стаць Кастусём?
Тэматызаваўся на канферэнцыі ўдзел у паўстанні сям’і Крашэўскіх, якія мелі маёнткі на Пружаншчыне. Арганізатары адзначылі цікавую працу “Люцыян Крашэўскі” вучаніцы Загорскай школы Анастасіі Пугачовай. Краязнавец з Малеча Аляксандр Кенда абгрунтоўваў няўдзел сялянства і мяшчан у паўстанні нядаўняй адменай царкоўнай уніі і ўвядзеннем праваслаўя, а таксама паразай папярэдняга паўстання 1831-га года. З апошнім можна пагадзіцца, а вось адмена веры па логіцы павінна была прывесці якраз да актывізацыі супраціву, меркавалі апаненты. Спрэчкі выклікалі рэпрэсіі. Хто быў больш жорсткі? Паўстанцы? Карнікі?
Ніхто не аспрэчваў рэзалюцыю: паўстанне дало штуршок нацыянальнаму развіццю беларусаў. “Што да рамантызацыі асобы Каліноўскага, дык што тут дзіўнага – ніводная нацыянальная гісторыяграфія яе не пазбегла”, – расставіў кропкі дад “ ї ” доктар гістарычных навук Аляксандр Вабішчэвіч.
Арганізатары адзначылі, што пэўным чынам стаяць за ўсю Беларусь, падмурак незалежнасці якой закладваўся ў тым ліку і векапомным паўстаннем (“у Літве і Польшчы ўгодкі маюць нацыянальны фармат”). Яны спадзяюцца запрасіць у Пружанскі палацык гісторыкаў і краязнаўцаў і ў 2014-м годзе, бо Пружаншчына была арэнай не толькі сутычак касінераў ды карнікаў, але і рэгулярных армій краін-удзельніц 1-й Сусветнай вайны, 100-годдзе пачатку якой прыпадае на наступны год.
Ответить