Гэтая ўстанова спрабуе зрабіць смачнай такую спажыву для душы. Вось і гэтым разам запрошаныя музыкі ігралі прыемную класіку, што абсалютна пасавала да тэмы.
Кніга з яе амаль дзвюма сотнямі старонак уражвае грунтоўнасцю падрыхтоўкі і навізной тэмы. Таму напэўна ўвойдзе ў актыў педагога-ветэрана. На прэзентацыі, у адрозненне ад некаторых папярэдніх такога кшталту імпрэзаў, аўтар быў у цэнтры ўвагі. З ягоных маналогаў я асабіста вычуў падставы грунтоўнасці, але і пэўную (сама)прыдушанасць расійскай (Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт) адукацыяй, якой якраз не было ў Юзафа Ігнацыя Крашэўскага — той рухаўся ў процілеглым накірунку. Ці гэта так і ці ёсць адпаведны ўплыў на змест кнігі? На мой погляд, цікавая магчымасць для дыскусіі.
Пра аўтара кнігі і яе героя гаварылі на прэзентацыі небанальна. Працытую Дзенісевічавага земляка Леаніда Несцерчука: “Аркадзь Мікалаевіч мае ўнёскі, куды ні глянь. Пружанскі палацык, шматлікія інтэр’еры, педагагічная праца ва ўніверсітэце, цяпер у мастацкай школе, афармленне кніг. А зараз вось і гэтая праца. Ён чалавек ранімы і сціплы. Мусім таму аддаваць яму належнае”. І выступоўца аддаў гэтае належнае, прачытаўшы на памяць верш Дзенісевіча: – “Як мову матчыну трывала, \\ Як беларускую зямлю, \\ Якая б доля ні спаткала, \\ Шануйма спадчыну сваю”. Няйначай, пэўным такім шанаваннем выйшла кніга “Крашевский”, у якую аўтар улучыў іншы свой варты верш.
Адзначу якасную паліграфію, якая дазволіла годна прадставіць малюнкі і жывапісныя творы слыннага пісьменніка і тым самым робіць гонар выдаўцу, абласной друкарні. Шкада, што праца, прымеркаваная да 200-годдзя рэкардыста пісьменніцтва з Пружаншчыны (з 620 тамамі твораў улучаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса) выйшла на год пазней. Адносна невялікі наклад (300 асобнікаў) дае падставу на перавыданне, якое, са словаў аўтара, мабыць, ажыццявіцца па-беларуску.
0 комментариев
Anonymous User
01.05.2013 в 20:58скептык
01.05.2013 в 20:58Чамусьці ніхто не піша пра памылкі ў кнізе. Шыкоўная вокладка — гэта яшчэ не ўсё. Ляпы не павінны ўвайсці ў перавыданне.
ВОЛАНД
02.05.2013 в 17:47Скептыку. 20:58 — 01. 05.2013
———————————————
Так і жыццё міне ў пошуках чужых памылак…
Скептык - ІІ
03.05.2013 в 16:37ВоЛанду: Адэкватны чалавек вучыцца на чужых памылках, а свае выпраўляе — гэта закон. А кідаць словы пра «жыцце міне ..» — проста неразумна. Сапраўды, паліграфія прыстойная, але памылак зашмат. Недапрацавалі, хоць кніга і «варылася» два гады. Шкада, што руская мова!
Воланд
04.05.2013 в 14:23\»Адэкватны чалавек вучыцца на чужых памылках, а свае выпраўляе — гэта закон…\».
Скептыку:
Ну вось, аказваецца, ёсць жа карысць ад чужых памылак. Калі не сакрэт, колькі Вы сваіх выправілі, пасля прачытання кніжкі?..
Зы. Ну, а калі сур’ёзна, то глупства Вы гаворыце. Нешта зусім не бачна, каб людзі вучыліся на чужых памылках. Мала таго, і на сваіх не ўсе вучацца. За вакном 21-е стагоддзе, а людзі ўсё тыя ж і памылкі старыя, як сам свет. Але справа тут не ў гэтым. Былі б толькі такія памылкі. Не робіць памылак толькі той, хто ўвогуле нічога не робіць. Гэта не значыць, што я за неахайнасць. Але чалавек жа не робат. Ды і не падручнік жа гэта па матыматыцы. Калі Вы можаце зрабіць гэта лепей, зрабіце. І Вам скажуць дзякуй…
Станислав
04.05.2013 в 20:20«Памылкi» — это отсутствие грамотной корректуры. Все современные издания этим грешат.
Скептык - III
05.05.2013 в 22:09Шаноўныя адвакаты! Перш чым кідацца ў абарону аўтараў кніжнай навінкі, вам не пашкодзіла б проста ўважліва яе прачытаць. Тады б вы заўважылі тры памылкі ў чатырох датах нараджэння і смерці бацькоў Юзэфа Крашэўскага. Падзівіліся б такім адкрыццям, як “филареты и филомаНы” ці “восстание 1830-1832 гг”. Не прайшло б міма вашай увагі і памылковае напісанне на польскай мове прозвішча “Крашэўскі” і назвы сталіцы Польшы. Вы б абавязкова прапанавалі б аўтарам вызначыцца з назвай населенага пункта ў РП, дзе знаходзіцца музей Крашэўскага – Раманаў ці Раманава… І гэта мізер ў параўнанні з тым, што патрабуе выпраўлення.
Шкада, што сп.Бяласін не пацікавіўся, як “вядомаму мастацтвазнаўцу” удалося раздабыць рэпрадукцыі малавядомых нават у Польшы мастацкіх твораў Крашэўскага? І ці не маюць да берасцейцаў прэтэнзій аўтары таго замежнага выдання, з якога без дазволу былі ўзятыя амаль ўсе каляровыя ілюстрацыі? І нават тут не абыйшлося без блытаніны: большай часткай ўладальнікі мастацкіх твораў указаны няправільна, назвы работ перакладаюцца адвольна. Напрыклад, акварэль “Дрэва пад восень” тут падаецца пад назвай “Ясмин под деревом”.
А мо, сапраўды, на усё гэта не трэба звяртаць увагі? Не падручнік жа па матэматыцы…
Воланд - Скептыку
06.05.2013 в 20:24Вы мяне пераканалі!!!
аўтар
08.05.2013 в 01:06Вось што мне падабаецца гэта што нарэшце пачынаецца абмеркаванне. А то одобрямсы занасцярожвалі ўжо. Апрыкралі пры камуністах, а цяпер нечакана нават у нармальных людзей паласа была пайшла сіропнага штылю.
Заўважу: не пісаў рэцэнзію на кнігу, мастацтва не зусім мая тэма. Напісаў пра прэзентацыю. Не адступлюся ад таго, што кніжка карысная, бо дае нестандартную інфармацыю. А рэшту пішаце вы, паважаныя крытыкі крытыкі. Найлепш селі б і напісалі цэльны тэкст, а не разрозненыя заўвагі. У ідэале можна было б на значнае нешта зводзіць побач два бачанні. І ўжо тады нашы настаўнікі не адкруціліся б ад падключэння вучняў ды студэнтаў, а бібліятэкары перасталі б тлуміць моск маскоўшчынай. Нармальны стан суглоба пасля вывіха.)))) добра.