Паколькі сябар Эдуарда Акуліна Алесь Бяляцкі цяпер у турме, дык маналогі выступоўцы найбольш былі прысвечаны яму як аднаму з 12 беларускіх палітзняволеных. У тон размове паэт згадаў, што яму і Бяляцкаму, якія ў савецкія часы пачалі гаварыць па-беларуску, выкладчык наўпрост у аўдыторыі напрарочыў сядзенне ў турме. І вось, праз 30 гадоў, гэта здарылася з сябрам, сказаў Акулін.
Нагадаем, Алеся Бяляцкага звінавацілі ў нясплаце падаткаў з прыбыткаў, якімі правяральнікі палічылі грошы, назбіраныя на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій.
Ответить