У КУП ЖРЭУ сказалі, агулам цяпер неплацельшчыкаў 400 чалавек. Камунальнікі працягваюць практыку рассылкі рознакаляровых папярэджанняў. У залежнасці ад тэрміну нясплаты, яны зялёныя, жоўтыя або чырвоныя. “Чырвоную картку” атрымоўваюць тыя, хто не плаціў больш за паўгода. Такіх прэтэндэнтаў на высяленне 151. “У суд на іх пакуль не падавалі, – сказаў юрысконсульт Аляксандр Капусцін. – Чакаем рэакцыі на першае высяленне. У параўнанні з мінулым годам неплацельшчыкаў стала менш. Мяркуем, цяпер іх колькасць яшчэ зменшыцца”.
Ответить