Кожны год нібы сам Пушкін уваходзіць у сцены берасцейскага ўніверсітэту з ягоным імем і гаворыць з дапамогай юнакоў і дзяўчат. Дарэчы, таленавітую моладзь чакалі дэкламацыйны конкурс, арт-конкурс жывапісу і яшчэ шматлікія імпрэзы, у якіх кожны з удзельнікаў разгортваў свае здольнасці перад журы – звычайнымі выкладчыкамі. Пераможцы ў розных намінацыях атрымалі граматы, а таксама каштоўныя падарункі, звязаныя з жыццёвым шляхом ці творчасцю Пушкіна. Закрыццё фестывалю не абышлося без урачыстай прамовы ўніверсітэцкіх арганізатараў конкурснай праграмы, у якой тыя адзначылі адметны ўзровень майстэрства слова усіх удзельнікаў і з тым перспектыву развіцця “Пушкінскіх дзён” у яшчэ больш вялікіх масштабах.
Ответить