Удзельнікі вызнаюць практычную сінкрэтнасць мастацтва. Адсюль вялікая колькасць прадстаўленняў, (перформансаў).
Канкрэтны прыклад з пружанскай сессіі: літаратар і літаратурны крытык Юрась Барысевіч быў тут аўтарам інсталяцыі, чытаў свае вершы, паказаў свой фільм і аддаў на выставу карціну-інсталяцыю “Партрэт філосафа Акудовіча”, на якой вялікі адбітак пальца Валянціна Акудовіча дапоўнены загалоўкам яго праграмнага твора “Мяне няма” і вялікім чорным ценем з падшывачнай чорнай тканіны на падлозе. Дарэчы, гэта адзін з канцэртуальнай серыі партрэтаў выбітных беларусаў, якія выйшлі з-пад пэндзля гэтага мастака ўва многіх іпастасях.
Сёлетні ДАХ прысвечаны выбітным асобам гісторыі Беларусі. А іх у Пружанах і ваколіцы жыло шмат. Гэта і сям’я Крашэўскіх, і Вяленцій Швыкоўскі, у сядзібе якога “пружанскі музей “Палацык”) праходзіў фестываль, і Напалеон Орда, і магнат Прозар, спонсар паўстання Касцюшкі. Акцэнтам пружанскай сесіі было стварэнне на ромбавідным двухметровым палатне перад франтонам Палацыка партрэта Тадэвуша Рэйтана, які быў паслом ад Пружан у Сэйме Рэчы Паспалітай і эпатажна спрабаваў не дапусціць разбору польска-беларускай дзяржавы імперыямі-суседзямі. Партрэт у стылі кубізму намалявалі цягам вечара некалькі аўтараў.
Усяго ў Пружанах выставілі каля 150 карцін і каля 100 фотаработ. Іх можна будзе паглядзець тут да 3 ліпеня.
Арганізатары фестывалю ДАХ мастакі Зміцер Юркевіч і Аляксандр Родзін былі заўважаныя на перформансах. З працаў замежных аўтараў вылучу нямецкага мастака Марціна Райтэра, які “дыгіталізаваў” вядомыя карціны і факты побытавага жыцця, пакрыўшы іх лічбамі.
Наведалі сесію каля ста цікаўных. Многія з дзецьмі, улучна з дырэктарам музея Юрыем Зялевічам. Дырэктар арганізаваў удзел у фестывалі мясцовых музыкаў. Пакуль адкрытых “ігдрасілістаў” ды “саверсістаў” сярод іх не было, але, ва ўсякім разе, – думаю, трэба аднесці арганізацыю фестывалю ў дырэктарскі актыў.
0 комментариев
Anonymous User
22.06.2013 в 01:00знаўца
22.06.2013 в 01:00І ўсё ж, правільна kunsthaus «ТАХЕЛЕС».
Зьміцер
23.06.2013 в 15:08Дзякуй за матэрыял!
П.С. Тадэвуш рэйтэн быў дэпутатам ад наваградскага ваяводства Літвы. Не ад Пружанаў. калі ласка, выпраўце.
гуга
28.06.2013 в 22:09печальный фестиваль, такого маразма я ещё не видел, да и какой он международный 15-20 человек-наркоманов Пружанских посетило и всё