Дзеля гэтага ў Малыя Сяхновічы прыехалі два калектывы – знакамітыя “Хмелеўскія валацугі” і дзіцячы ўзорны калектыў Хмелеўскага дома культуры “Дараносіца”.
Абрад “ваджэнне куста” захаваўся да нашых дзён толькі ў Пінскім і Лунінецкім раёнах, але фалькларыст Таццяна Грыцук адшукала яго рэшткі таксама і ў роднай мясцовасці – у вёсцы Залуззе на Жабінкаўшчыне. У такім варыянце ён і быў рэканструяваны “Дараносіцай”. Абрад заключаецца ва ўпрыгажэнні самай статнай дзяўчыны зялёным веццем і пажаданнем сям’і, куды завітвае “корч”, усяго найлепшага. Пажаданні, натуральна, адбываюцца не толькі ў слоўнай, але і песеннай форме. Па семантыцы абрад нагадвае калядныя шчадраванні.
Этнаканцэрт “Траецкія сустрэчы” – гэта адно з фінальных мерапрыемстваў праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” у Малых Сяхновічах.
0 комментариев
Цапков Валерий
08.07.2013 в 21:48