Вось што сказаў сам Уладзімір Малей :
– Марафон штогод праводзіцца на Дзень горада. Таксама гэта час мясцовых Дажынак. Марафон папулярны, збірае сотні стаераў з краіны і з замежжа. Прыкладам, сёлета прыехаў бягун з Казахстана.
Я ужо другі год праяўляю салідарнасць са зняволеным кіраўніком праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім. Раней, калі знаходзіўся ў турме былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, бегаў у футболцы з ягоным партрэтам, а калі яго выпусцілі, дабіваюся пашырэння інфармацыі пра несправядлівае зняволенне Бяляцкага. Бо ён тыя грошы не сабе браў, а аддаваў семьям ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае тэрмін у 4 з паловай гады калоніі узмоцненага рэжыму за нібыта нясплачаныя падаткі з прыбыткаў, якімі суд палічыў гранты, вылучаныя фондамі розных краін на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі. Нядаўна Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам чэшскай праваабарончай прэміі імя Вацлава Гавэла.
У Маларыце партрэтам на грудзях Уладзіміра Малея праваахоўнікі ні на старце, ні на фінішы не цікавіліся. Былы маёр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, а на сёння прававы інспектар прафсаюза РЭП прабег у сваёй узроставай групе на “бронзу”. Віншуем!
Фота: На дыстанцыі Уладзімір Малей.
0 комментариев
Цапков Валерий
10.10.2013 в 14:33Тутэйшы
10.10.2013 в 14:36Ну это конечно достижение:). Почему-то про марафон написано меньше чем про майку.
А если серьезно, уважаемый автор, в чем смысл статьи? Расскажите про всех, кто в чем был одет. Спорт это хорошо, и кому какое дело до одежды бегунов