Этнічныя суполкі праявілі сябе ў выставе народнай творчасці, нацыянальных страў і – асабліва – у святочным канцэрце. Калі меркаваць па колькасці і якасці артыстычных нумароў, то самыя творчыя нацыянальнасці ў вобласці – гэта рускія і ўкраінцы.
Праўда, усё ж закрадваюцца сумненні, наколькі поўна і дакладна фестываль паказаў шматнацыянальную палітру рэгіёна. Напрыклад, украінскую культуру на канцэрце прадстаўляў мужчынскі калектыў з Пружанскага раёна пад красамоўнай назвай “Літвіны”, у рэпертуары якога ўсяго некалькі ўкраінскіх песень. Стварылася ўражанне, што мастацтва нацыянальных меншасцяў прадстаўлялі не толькі самі меншасці, але і штатныя калектывы, якія ў іншых умовах назвалі б сябе беларускімі.
Ответить