Ян Якуб Кольскі – рэжысёр і сцэнарыст, які працуе ў жанрах камедыі, драмы і меладрамы. Ён прызнаны як адзін з лепшых польскіх майстроў кінамастацтва (дакладна, другім пасля Анджэя Вайды). Яго творчы шлях суправаджалі шматлікія ўзнагароды, у прыватнасці, Гран-пры ў Трыесце (1999), Гран-пры ў Жэневе (1999) за фільм “Гісторыя кіно ў Папелавах”, Спецыяльная ўзнагарода ФПМФ у Гдыні (2006) за фільм “Язмін”, також узнагарода на МКФ у Токіа (1995) за фільм “Які грае з талеркі” і інш.
На адкрыцці акрэслілі ролі культуры і мастацтва ў спазнанні народных сувязяў. Дарэчы, у гэты жа дзень першым запрошаным гледачам прэзентавалі ленту “Гісторыя кіно ў Папелавах”, дзе адразу адзначылася адна з устойлівых тэм кінамайстра – польская глыбінка. Асаблівасці мясцовасцяў падкрэсліваюцца таямнічым і крыху прыцемненым, змрочным асяроддзем. Гэтая манера здымаць вандруе з фільму на фільм Кольскага, ствараючы сапраўдную глыбінную атмасферу ўсходняй Еўропы з яе зліццём хрысціянскіх ідэй і розных забабонаў. Аскетызм герояў належыць да ўласцівых рыс вяскоўцаў, суправаджаючыся гвалтоўнай нудою і, здаецца, сусветным сумам.
Кожны дзень да 20 лістапада берасцейцы і госці горада змаглі наведаць малы зал і асабіста пабачыць жыццё народа, такога падобнага на беларускі.
Яўгеній АЗГІР
0 комментариев
Цапков Валерий
22.11.2013 в 21:11Olga
22.11.2013 в 21:11Ponrawilos. Spasibo