А пачалося ўсё с таго, што пад беларускія спевы глядачоў сустрэлі сапраўдныя калядныя персанажы. У традыцыйнай беларускай вопратцы, з каляднай зоркай – абавязковым атрыбутам свята — яны адразу зладзілі бадзёры настрой. Бадай, усё магло на гэтым і скончыцца, бо Зюзя забіў Казу, але ж выхад быў знойдзены. Каб Каза магла адрадзіцца, трэба было назбіраць некіх нішцякоў – каўбасы, канфет, грошай. Падтрымліваць неабходны градус святочнага вар’яцтва дапамагаў берасцейскі гурт сярэднявечнай музыкі Cad Goddeu.
Нарэшце апыніўшыся на сцэне, музыкі “Старога Ольсы” выканалі некалькі кампазіцый з новага альбома «Санта Марыя» — першага за апошнія 4 гады. Прагучалі і старыя любімыя песні – усім знаёмая “Маразуля”, “Друмул Дракулі”, “Башмачны бранль”, “Турдзіон”, “Сальтарелла”, “Літвін”. Як распавёў Зміцер, для многіх сваіх кампазыцый гурт выкарыстовывае “Полацкі сшытак” – сборнік беларускай барочнай музыкі XVI-XVII стагодзяў.
У дастаткова невялічкім Гарадскім доме культуры сабралося больш за сто чалавек. І калі пад “Турдзіон” ў зале пачыналі кружыць ланцуг Фарандолы, то ў танец аўтаматычна ўключаўся ўвесь танцпол. А сярэднявечны танец-абярэг “Друмул Дракулі” дык і ўвогуле прыцягнуў да танцполу і людзей за столікамі.
Тых, хто стаміўся ад танцаў, заўсёды чакала куцця – традыцыйны калядны пачастунак. Напрыканцы вечара Зюзя прапанаваў паспрабаваць сваё вязенне — па старай каляднай традыцыі выцягнуць з пучка саломку. Без прыкметаў саломка — сімвал дабрабыту і шчасця ў Новым годзе, а ў кого яна была пафарбавана, тым арганізатар этнавечарыны, Зюзя-club, прыгатаваў асобыя падарункі – магніцікі з беларускім арнаментам. Музыкі “Старога Ольсы” таксама не абышліся без падарункаў і з ахвотай удзельнічалі ў калядных абрадах, частаваліся куццей, чухалі Казу і жадалі ўсяго найлепшага ў наступным годзе.
Ответить