Пачаць, відаць, трэба ўсё ж такі з Гайнэ, і зусім не таму, што такі парадак аповеду падказала прэзентацыя выданняў, што адбылася 16 траўня. Проста падалося, што гэтая кніга больш дарагая аўтару. Не важна, што выкананая калісьці на замову, ды так і не выдадзеная з той прычыны, што не знайшлося 30 даляраў на вокладку. Не важна, што не аўтарская, а толькі перакладзеная. Істотна, што пераклад быў зроблены са старадрука, выкананага яшчэ ў 19-м стагоддзі – сямейнай рэліквіі, што засталася ад бабкі-немкі. То-бок, гэтая праца мусіла быць для Яўгена энергетычнай, бо не толькі адлюстроўвала думкі 25-гадовага паэта, якому наканавана было стаць ля вытокаў нямецкай літаратуры, але ажыўляла сямейную гісторыю.
Аднак людзям, далёкім ад радаводу Бяласіных, у першую чаргу краязнаўцам, эсэ “Пра Польшчу” таксама будзе карысным. Як напісана ў кнізе, Гайнрых за кампанію са сваім сябрам аб’ездзіў не толькі прускую частку Рэчы Паспалітай, падзеленай між трыма краінамі, але і частку “рускай”. Аўтар нататак не раздзяляе палякаў і ліцвінаў, таму ёсць вялікая верагоднасць, што ў кнізе апісваюцца таксама людзі Беласточчыны, Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Хоць нейкіх істотных зачэпак у выглядзе геаграфічных назваў у тэксце няма.
Пра другую кнігу Яўгена Бяласіна пастаянныя чытачы “БК” раскажуць яшчэ лепш за мяне, бо добра ведаюць яе па састаўных частках, што друкаваліся на старонках нашай газеты. Праўда, часткамі кнігі “Падзямеллі Берасця” гэтыя артыкулы сталі пазней, бо аўтар не падазраваў, што тэма зацягне яго так глыбока. А тэма зацягнула ў многім дзякуючы такім жа, як ён, энтузіястам, якія знаходзіліся пасля кожнай публікацыі і дзяліліся новай інфармацыяй ці ўдакладнялі папярэднюю. Таму хутка Яўген пачаў называць цыкл артыкулаў пра падзямеллі народным праектам, і гэтая перыфраза перанеслася таксама на старонкі кнігі. Двое з такіх суаўтараў прысутнічалі на прэзентацыі і пераканалі тых, хто яшчэ не верыў у падземныя хады, што яны-такі існуюць. Кіраўнік дыгерскай групы Дзмітрый Барадачэнкаў расказаў пра нядаўнюю знаходку пад гарнізоннай царквой, а Міхаіл Бяспуда згадаў пра свайго дзеда, які служыў у Брэсцкай крэпасці і распавядаў сямейнікам пра падкрэпасныя канструкцыі.
Увогуле, прэзентацыя і размовы пасля яе прымушаюць меркаваць, што тэма падзямелляў цікавая шмат каму. Гэта гаворыць пра высокі турыстычны патэнцыял такіх аб’ектаў, які дагэтуль чамусьці не задзейнічаны.
0 комментариев
Наталья Алейникова
17.05.2014 в 00:38Аляксандр
17.05.2014 в 00:38Вельмі хацелася б даведацца, дзе можна набыць гэтую кнігу, ці не падкажа хто?
Дмитрий Бородаченков "Диггеры Бреста"
18.05.2014 в 12:21Инна, маленькая ошибочка… Я рассказывал про «находку» не под гарнизонной церковью, а под зданием бывшей полковой школы 84 стрелкового полка, ныне женский православный монастырь на Госпитальном острове.. ))
меркавальнік
20.05.2014 в 01:46Аляксандр, праз рэдакцыю выйсці на яе, само сабой, надзейна будзе.
Іна Хоміч
20.05.2014 в 13:38Так, сапраўды, мая памылка. Дзякуй за ўважлівасць