Важкі (больш за тры кілаграмы) атлас “Кляштары святой Брыгіты” атрымаў аўгусцейшую падтрымку з дзвюх прычын, патлумачыла брастаўчанка, гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская. Па-першае, Брыгітай звалі адну з папярэдніх каралеў Даніі. Па-другое, Святая Брыгіта лічыцца патранэсай Еўропы.
У “трансеўрапейскім праекце”, якім з’яўляецца атлас, па-англійску і па-нямецку апісаныя ўсе храмы Святой Брыгіты, якія ёсць або кольвечы былі на тэрыторыі Еўропы. Спадарыня Лаўроўская стала аўтаркай артыкула пра кляштар брыгітак на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці (на сёння ў руінах, на даглядзе валанцёраў).
Ответить