Нягледзячы на тое, што кніга, падрыхтаваная старшынёй Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у выдавецтве ЕГУ, разлічана найперш як падручнік для студэнтаў, сам аўтар лічыць, што яна можа быць карыснай і тым, хто даўно займаецца журналістыкай. Варта таксама дадаць, што пытанні прафесійнай этыкі журналіста ў сучасных умовах застаюцца мала даследаванымі на постсавецкай прасторы, хаця гэтая тэма вельмі часта выклікае дыскусіі як у журналісцкай супольнасці, так і ў грамадстве ў цэлым.
Такая дыскусія атрымалася і падчас прэзентацыі падручніка ў Брэсце. Удзел у ёй бралі рэдактары мясцовых друкаваных выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама фрылансеры. Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне канкрэтных прыкладаў і спрэчных сітуацый з досведу брэсцкай анлайнавай журналістыкі. Каментуючы гэтыя гісторыі, Анатоль Гуляеў адзначыў, што для тых, хто займаецца журналістыкай у Інтэрнэце, не можа быць нейкіх уласных этычных нормаў, якія б адрозніваліся ад прынцыпаў “звычайных” СМІ.
Служба навін “БК”
Ответить