Былі запрошаны таксама пастаянныя — не перавяліся пакуль што і такія! Цеплыні і беларускасці надала імпрэзе спявачка Марына Жыценева, выканаўшы купалаўскую “Спадчыну” і лірычную “Раз ды разок” з рэпертуара Лікі Ялінскай. Гучала і класіка ў выкананні мясцовых маладых скрыпачак.
Тройчы пад розным соусам прагучала, што кніжка — не зусім тавар. Пра гэта засведчыў выступ чыноўніка з аддзела ідэалогіі аблвыканкама. У кулуарах гэта акрэслілася, калі дырэктаркі брэсцкіх кнігарань у адзін голас паскардзіліся, што кніжкі крадуць, а відэакамеры паставілі ва ўсіх магчымых крамах горада, толькі ў кнігарнях – не (“грошай на іх няма”). І, нарэшце, сам факт таго, што кніжная крама зладзіла сваё свята, найперш кажа пра адметнасць. Прадуктовыя крамы цяжка заспець на вуліцы за такіх святам: хутчэй уявім сабе карпаратыўчык на прыродзе, ці не так?
Ветэраны згадвалі часы, калі адмысловым загадам абмяжоўваўся продаж кніг — не больш за адзін асобнік аднаго наймення ў адны рукі (гл.фота). Але была і другая крайнасць: калі дзеля таго, каб выжыць, даводзілася прадаваць “сэконд хэнд”— спісаныя кнігі на рускай мове, вывезеныя з Заходняй Еўропы, а то і нават бензапілы нямецкай вытворчасці.
Загадчыца “Іскры” Святлана Юнчык сказала спецыяльна для газеты: “Калі адчынялі кнігарню ў далёкія партыйныя часы, назоў “Іскра” быў алюзіяй на вядомыя словы “Из искры возгорится пламя”. А ў нашы часы мы, супрацоўнікі кнігарні, маем свой дэвіз: “Зажигает в сердце искру “Искра” магазин”. Запальваем ясачку дабра, духоўнасці. Каб запаліць іншых, самі не можам быць халоднымі”.
Да свята, удзельнікам і сведкам якога быў, дадаў бы камерцыйнасці (каб не праходзілі міма людзі) і творчага пачатку — прылавачкаў пару з эксклюзіўчыкамі і рэкламай. Цікавай рысачкай маглі б быць выступы мясцовых паэтаў, якія час ад часу чытаюць свае вершы на Савецкай. Заадно зазываламі былі б. Карнавальнасць такая… Што не чужое літаратуры. Але ж не апошні дзень жывем.
Ответить