З гэтага пункту погляду гісторык Анатоль Трафімчык і выдавец Андрэй Янушкевіч нічога не страцілі, што “Белкніга”, калі верыць выдаўцу, адмовілася браць на рэалізацыю іх сумеснае выданне “1939 год і Беларусь: забытая вайна”. Ды і каштоўнасць прэзентацыі кнігі, што адбылася ў культурніцкім цэнтры “Грунтоўня” 15 красавіка, павысілася ў разы. Тут ужо гаворка ідзе не толькі пра непасрэдны кантакт з аўтарам і подпіс кнігі на памяць, а пра магчымасць увогуле глянуць на выданне.
Камерцыйна-патрыятычная замова
Андрэй Янушкевіч пачаў прэзентацыю кнігі “1939 год і Беларусь: забытая вайна” з таго, што падкрэсліў: гэта выданне на замову. Але замову не палітычную, як хочацца ўжо падумаць прызвычаеным да нечага падобнага розумам, а чыста камерцыйную і разам з тым патрыятычную. Выдавец напярэдадні чарговай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны разважыў, што калі ў суседніх краінах ёсць попыт на тэматычную гістарычную літаратуру, то чаму яму не быць у Беларусі? “Я падумаў, што ў Расіі будуць выкладаць свой погляд на тыя падзеі, Берліне ці Лондане – свой, свой погляд будзе і ў Польшчы. Няўжо мы не скажам сваё слова?” – падзяліўся мінулагоднімі развагамі (кніга пабачыла свет летась) Андрэй Янушкевіч.
Тут трэба дадаць, што і дзейнасць з навуковай на выдавецкую гісторык вырашыў змяніць па нечым падобных прычынах. З’явілася адчуванне прафесійнай незадаволенасці ад таго, што напісаныя працы застаюцца выключна ў навуковых зборніках ды лектарскіх аўдыторыях. Пара выконваць свой абавязак не толькі даследаваць гісторыю, але і знаёміць з ёю людзей — прыкладна так падумаў амбіцыйны навуковец і пачаў выдаваць кнігі, надаючы асаблівую ўвагу мала раскрытым у айчыннай гісторыяграфіі тэмам. На сёння выдавецтва “Янушкевіч” дало Беларусі ўжо пяць гістарычных кніг, сярод якіх і кніга нашага земляка Анатоля Трафімчыка.
Беларускі погляд
Калі казаць спрошчана, “1939 год і Беларусь: забытая вайна”– гэта-навуковы-папулярны пераказ падзей пачатку Другой сусветнай вайны з пункту погляду значнасці іх для Беларусі.
Каб дапамагчы чытачу разабрацца з 1939-м, Анатоль Трафімчык закідвае сваю даследчыцкую вуду яшчэ ў Першую сусветную вайну і паваенны час. Тлумачыць паводзіны асноўных гульцоў палітычнай арэны і дае ім узважаны аўтарскі каментар. Ды не трэба думаць, што пераасэнсаванне гісторыі з беларускага пункту гледжання няшчадна руйнуе ўсе ранейшыя ацэнкі гісторыкаў. Трафімчык справядлівы і да палітычнай дальнабачнасці бальшавікоў, і да нацыянальна моцных украінцаў, і да палякаў, што не толькі марылі аднавіць былую Рэч Паспалітую, але і шмат для гэтага рабілі. Але як беларус ён не можа заплюшчваць вочы і на той факт, што ў 1918 годзе з’явілася хай кволая, але гістарычна абгрунтаваная беларуская дзяржаўнасць, і вір Другой сусветнай сур’ёзна паўплываў на яе натуральнае развіццё.
Сам аўтар на берасцейскай прэзентацыі падкрэсліў, што ў кнізе сумясціў два ўзроўні гісторыі – гісторыі дзяржавы і чалавека. Таму тут шмат успамінаў, ці, як кажуць гісторыкі, элементаў вуснай гісторыі. Шмат іх Анатоль запісаў на сваёй роднай Ганцаўшчыне. Апошні факт робіць кнігу цікавай не толькі для аматараў гісторыі, але і для краялюбаў. Зрэшты пра падзеі 1939 года проста немагчыма пісаць, абмінаючы Берасцейшчыну.
Таму асабіста я кнігу-такі набыла.
2 комментария
AntonioInino
24.06.2020 в 03:06омега бест пирамида, Бартош Нафальский, bartosz nafalski scam, бартож омега бест, bartosz scam, бартош скам, omega hyip, omega scam, omega bartosz, бартош скам
https://omega.best
FredricGaf
14.08.2020 в 03:44see this site https://hydra2020gate.com