Сапраўдныя кандовыя шампіньёны прадраліся з насыпу на ўзбочыне на самым версе маста цераз чыгунку, які звязвае цэнтр Брэста з усходняй часткай горада.
Відавочна, грыбы занесеныя сюды з грунтам клумбаў, разбітых побач.
Гэта была добрая навіна. А цяпер дрэнная. Спажываць такія грыбы ні ў якім разе нельга. Любыя спажыўныя грыбы, паднятыя ў 50 – 100 метрах ад дарог і магістраляў і на палях ды іх закрайках пры лесе, небяспечныя. Прычына зразумелая: у глебе асядаюць свінец і сажа аўтавыхлапаў, гума ад колаў і хімікаты з палёў. Таму пакідайце іх на насенне.
Фота: Сямья шампіньёнаў на Кобрынскім мосце.
Яўген Бяласін (фота аўтара)
Ответить