У Музеі Беларускага Палесся выстава незвычайных ікон будзе доўжыцца да 26 чэрвеня.
Прыпавесці Хрыстовы Гоча Какабадзэ (Грузія)
Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстаркласаў іконапісу ў Навіцах (Польшча). На гэты пленэр штогод прыязджаюць мастакі з розных краін. У 2015 былі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Польшчы, Беларусі , а тэмай майстаркласаў былі абраныя біблейскія прыпавесці.
Яркія абразы выкананы ў некананічным стылі, незвычайнай формы, ёсць нават ікона-музычны інструмент – гэта інтэрпрэтацыя алегорый і сімвалізму Бібліі мастакамі розных культур і традыцыяў.
Тры прыпавесці Гоча Какабадзэ (Грузія)
Па словах удзельнікаў,- пленэ сучасная ікона – гэта адна з самых цяжкіх тэмаў у творчасці мастакоў. Іканапіс – гэта ўяўленне пра Бога, якога мастак ніколі не бачыў. Таму няма больш таямнічага мастацтва. Сучасны мастак імкнецца распавесці пра біблейскіе тэмы балансуючы паміж церкоўнымі канонамі і сучаснымі традыцыямі ў мастацтве.
Аб няплоднай смакаўніцы Ульяна Крыпякевіч-Дымід (Україна)
Ноеў каўчэг Марта Ямрог (Польшча)
Маладыя пінчукі абмяркоўваюць незвычайна абраз
Аб жамчужыне Кацярына Варанса (Польшча)
Беларускія мастакі Антон і Кацярына Дайнэкі, якія ўдзельнічалі ў майстаркласах іканапісу распавялі, што
— Удзел у пленэрах – гэта каштоўная магчымасць пазнаёміцца з калегамі. Творчасць іканапісца – гэта вельмі самотная праца. Свецкія мастакі пражываюць імклівае і насычанае жыццё. У царкоўных мастакоў усё па іншаму – ікона пішацца пад замову, таму яе не выстаўляюць на выставах. І, нават, калі распісваеш храм – гэта займае працяглы час, таму мастак аддаецца ўвесь гэтай справе і не стасуецца з калегамі. А, пад час пленэраў утвараецца сваеасаблівы асяродак з мастакоў з розных краін і розных культур, што важна для ўдасканалення сваіх пазіцый.
Сейбіт Ульяна Тамковіч (Україна)
Аб вясельным піры Канстанцін Маркавіч (Україна)
Семінарысты пінскай каталіцкай семінарыi
Аб авечках і казлах Аксана Віннічак (Україна)
Аб вінаградніку Кацярына Кузіў (Україна)
Аб сейбіце Мікалай Доўнар (Беларусь)
Цар Давыд (ікона са струнамі) Аляксей Доўнар (Беларусь). Аб заблукаўшай авечцы Моніка Яромчык (Польшча)
Ответить