У Беларусі за чатыры гады стала амаль на сто тысяч выбаршчыкаў менш. Калі дакладней, то на 95 279 чалавек. Гэта вынікае з інфармацыі аб колькасці выбаршчыкаў па акругах, падрыхтаванай да кампаніі 2016 года.
Агулам сёлета на парламенцкіх выбарах змогуць прагаласаваць 6 997 127 чалавек. Пяць гадоў таму іх было 7 092 406. Права голасу маюць усе грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
Цікава, што згодна з дадзенымі Белстата, у апошнія гады колькасць насельніцтва ў Беларусі не памяншаецца, а паволі расце. Напрыклад, за першыя тры месяцы 2016 года прырост склаў 343 чалавекі.
Адкуль столькі «мінусаў» і «плюсаў», Еўрарадыё паспрабаваў расказаць сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік:
«Колькасць выбаршчыкаў, якія ў нас былі на мінулых выбарах, прэзідэнцкіх, дзеліцца на 110 (колькасць выбарчых акругаў — Еўрарадыё), і атрымліваецца сярэдняя колькасць па акрузе. Закон дапускае плюс-мінус 10%. Потым ужо зыходзячы з гэтай лічбы аблвыканкамы наразаюць акругі, прапаноўваюць іх ЦВК… Чаму выбаршчыкаў меншае? Я не гатовы сказаць. Лічбы бяруцца па мінулых выбарах. Прычыны розныя могуць быць. Магчыма, наш Камітэт па статыстыцы лепш ведае. Колькасць выбаршчыкаў — гэта ж і дэмаграфія, нейкія, магчыма, папярэднія дэмаграфічныя фактары».
Еўрарадыё падлічыла, што калі колькасць выбаршчыкаў у Беларусі будзе зніжацца такім жа тэмпам, на 100 тысяч за чатырохгоддзе, то выбары можна праводзіць яшчэ 280 гадоў. Так што можна сказаць, што пакуль непакоіцца рана.
Як нас слухаць?
Hа FM
Кожны будні дзень на хвалях Радыё “Рацыя” 99,2 FM у: БРЭСЦЕ, Камянцы, Маларыце, Белай-Падляшскай, Высокім:
06.00-06.30 Петарда
23.05-00.00 ЕўраZOOM
у Пінску на хвалях украінскага радыё «Перац ФМ» 104,9 і 107,5 FM
штодзённа: 5:00—6:00, 23:00—00:00, а таксама выпускі навінаў у 11:40, 14:40, 15:40, 16:40, 17:40 і 18:40
На спадарожніку
ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патока 27.5 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
Ответить