Вось ужо трэці тыдзень запар маленькі, але ўтульны двор арганізацыі «Дзедзіч» гасцінна сустракае ўсіх аматараў кіно.Аднак, гэта не звычайны кінасеанс, а прагляд вядомых фільмаў на беларускай мове.
«Наша арганізацыя займаецца пасоўваннем беларускай культуры. Цяпер мы праводзім гульню «Біржа ідэй», дзе адны з удзельніц прапанавалі нам паказваць кіно на беларускай мове, – расказала нам арганізатар Алёна Каховіч. – Вядома, мы падтрымалі гэту ініцыятыву, падалі апаратуру і памяшканне. Фільмы бяром у арганізацыі «Мова Нанова».Там іх не перакладаюць, а проста месцяць на сваім сайце тыя фільмы, якія знаходзяць».
Верасень арганізатары вырашылі завяршыць, няшмат сумнай, але такой глыбокай меладрамай «Вечнае ззянне чыстага розуму».
Нягледзячы на тое, што на календары было 29 верасня, надвор’е пацешыла ўсіх сонцам і цяплом.
Таму паказ арганізавалі на вуліцы ў прыгожым панадворку, дзе шмат дрэў з восеньскай лістотай.
«Прагляд проста зачароўвае. Мы пілі чай, у двары было ціха і па-восеньскаму ўтульна. Фільм выбралі ўдалы, тое, што патрэбна ўвосень. Да гэтага глядзела яго ў рускім перакладзе, а прыйшла, таму што стала цікава, як ён загучыць на беларускім. Вельмі спадабалася, прыйду на паказ яшчэ ні раз» — падзялілася з намі ўражаннямі Вікторыя.
«Дзедзіч» плануе праводзіць паказы кожны чацверг і вельмі спадзяецца, што гэта стане добрай традыцыяй: збірацца, піць чай і не забываць родную мову.
Настасся Лашкоўская (фота аўтаркі)
Ответить