Свой ліст нам на ФБ накіраваў вядомы берасцейскі краязнаўца і вялкі патрыет Берасця Анатоль Нікітчык. Спадар Анатоль, дарэчы, як шэраг навукоўцаў-гісторыкаў мае падставу называць наступаючы год- годам 1000 годдзя Берасця. Мы абавязкова звернемся да гэтай гістарычнай акалічнасці, а пакуль звернемся да ліста.
Паважаныя Берасцейцы. Мае шчырыя вiншаваннi з нагоды надыходзячага Новага 2017-га года — года Першага сапрауднага мiленiума ў нашай агульнай гiсторыi!
Жадаю Вам i Вашым родным Радасцi, Кахання, натхнення, жадання здзейснiць задуманыя актуальныя планы для паляпшэння дабрабыту Вашых сем’яў.
Не гледзячы на разнастайныя недарэчнасцi (малыя i вялiкiя) нашага сумеснага жыцця, таксама жадаю Вам адчуваць прыгажосць i неабходнасць свайго Дому, якi мы ўсе намагаемся зрабiць асэнсаваным, больш адпаведным сучасным патрабаванням i цiкавым у сэнсе гiстарычнай спадчыны.Нам есць з чаго пераймаць прыклад i кiм ганарыцца. Наша багатая берасцейская спадчына варта i настойлiва чакае ўшанавання, асэнсавання, больш дынамiчнага вяртання ў сучаснасць у сваiх найлепшых прыкладах гiстарычных постаццяу i дзеячоў культуры, этнаканфесiйнага суiснавання i талерантнасцi, вернiкаў высокай рэлiгiйнай самаадданасцi, чалавечай годнасцi.
Упэунены ў пазiтыўным развiццi нашага Краю. З Новым годам Беларусь!
Анатоль Нiкiтчык з Вялiкага Горада — Вялiкага Берасця
Ответить