“Таму Пан сам дасць вам знак: вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дасць Яму імя Эммануэль! “ Іс. 7,14.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Прароцтва прарока Ісаі ўжо збылося, і Бог, які калісьці быў, як здавалася, далёкім ад чалавека, недасягальным, стаў блізкім у Сыне Божым, Езусе Хрысце. У той час, калі кожны год мы перажываем Урачыстасць Божага Нараджэння, варта затрымацца над гэтай вялікай таямніцай. Бог стаў Чалавекам, каб быць блізка да кожнага з нас, каб увайсці ў нашае жыццё са сваёй ласкай і ўрэшце перамяніць гэтае жыццё. Перамяніць, каб наноў адкрыць, што мы Божыя Дзеці дзякуючы Езусу Хрысту.
Паважаныя жыхары горада Брэста! Жадаю, каб Дзіцятка Езус увайшоў у вашыя дамы, у вашыя сем’і, у вашыя сэрцы! Няхай радасць, якая плыве з Яго Нараджэння, сыходзіць на вашых родных і сяброў, а таксама на тых, хто яшчэ не знайшоў радасці веры. Няхай Маленькі, Усемагутны Езус благаслаўляе Вас і дае Вам сілы, каб наследаваць Яго, а Найсвяцейшая Панна Марыя і Святы Юзаф выпрошваюць Вам патрэбныя ласкі на дарозе веры!
З павагай, Кс. Kанонік Тадэвуш Альшэўскі
Настаяцель Рымска – Каталіцкага прыхода
ім. Багародзіцы ў Брэсце,
і святары r. Брэста
Ответить