Разам з выханцамі свой 25-гадовы творчы юбілей спраўляе і натхніцельніца клубу, вядомы культурны дзеяч, паэтэса — Марыя Суліма.
Павіншаваць юбіляраў прыехалі госці з розных куткоў Польшчы — Цярэспальскай гміны, павята Бяльскага, з Варшавы і Сэдльца.
Ад імя старшыні гарвыканкаму спадарыню Марыю Суліму павіншаваў кіраўнік аддзелу гарвыканкама Гянадзь Іванчын. Кветкі і ўзнагароды ей і калектыву клуба ўручылі Генэральны консул РП у Брэсце, прадстаўнікі польскіх дэлегацый, грамадска-культурных арганізаціый Берасцейшчыны.
Вялікі святочны канцэрт падрыхтавалі выхаўнікі клубу. Прагучала шмат добрых песень, у тым ліку і на словы Марыі Сулімы. Гімназісты з пятай гарадской гімназіі прачыталі вершы. Былі тут і пляскі і нават тэатральная пастанова. Урачыстасці праходзяць у абластным цэнтры культурнай творчасці.
З месца, фотарэпартаж Ірыны Шэпелевіч.
Ответить