У мінулым годзе традыцыйны савіны летнік змяніў свой фармат! Сёлета Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых з 31 сакавіка па 2 красавіка наведаць паўднёвы захад Беларусі – месца дзе вясна распачынаецца на 1-2 тыдні раней, чым у цэлым па краіне. У гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ-2017» адбудзецца на ТВП/ТОПЗ/Рамсарскае ўгоддзе «Палеская даліна ракі Буг»! Новая тэрыторыя, старыя справы, цікавы фармат! Запрашаем!
Больш за 10 гадоў асноўныя мерапрыемствы летніку адбываліся ў вёсцы Залессе і на балоце «Дзікае». З мінулага году мы плануем штогод мяняць месцы правядзення летніку. Гэтай вясной нас чакае ТВП/ТОПЗ/Рамсарская угоддзе «Палеская даліна ракі Буг», што знаходзіцца ў Брэсцкім районе. Палеская даліна ракі Буг – гэта фрагмент даліны ракі Буг на поўдзень ад Брэста, да граніцы з Украінай, пэўна вядомы ўсім бёдуотчарам Беларусі рыбгас «Страдзеч», а таксама частка ляснога массіву на поўдзень ад Брэста. Тэррыторый мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання лясных і водна-балотных птушак. Больш пра «Палескую даліну ракі Буг» тут.
Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 31 сакавіка і працягнецца да 2 красавіка ўключна. На працягу трох дзён мы будзем даследваць лясы і балоты, аднаўляць і будаваць гнёзды для звяроў і птушак, маркіраваць турыстычныя шляхі і канешне назіраць за птушкамі. Падчас летніку мы даведаемся, што адбылося з гнездавымі скрынямі і гнёздамі, пабудаванымі тут у мінулым годзе. Ці выконвае свае абавязкі па ахове рэдкіх відаў і біятопаў Брэсцкі лясгас? Якія пагрозы актуальны для ТВП і ях іх можна вырашыць? Ці сапраўды лясная сэртыфікацыя FSC дапамагае ахоўваць прыроду? Калі пачынаецца батанічны палявы сезон на Брэшчыне і ці можна знайсці ахоўваемыя расліны ў сакавіку? Адказы на гэтыя пытанні і шмат іншага — хутка!
Сёлета галоўная тэма летніку, акрамя савінай, гэта вынікі практычнай дзейнасці захавальнікаў прыроды. Летнік пройдзе ў форме практычнага семінара-трэнінга «Хто, калі не мы?».
Што чакае ўдзельнікаў?
· шпацыр па начных лясах (улікі соў);
· выправы ўдзень па навакольных лясах – маніторынг месцаў гнездавання/росту ахоўваемых відаў;
· выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для звяроў і птушак;
· праверка і аднаўленне раней развешаных гнездавых скрынь для птушак і звяроў;
· цікавыя прэзентацыі і прыродазнаўчыя фільмы;
· трэнінг-практыкум па выкарыстанні магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC;
· вечарыны ля вогнішча і шмат іншага!
Хто можа прыехаць на летнік?
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі часткова аплочваюць удзел у мерапрыемствах летніка (праезд па мясцовасці, матэрыялы і абсталяванне і інш.). Пры сабе мець каля 15 бел. руб. за ўвесь час(3 дні). Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў цёплым драўляным доме.
Што абавязкова пакласці ў заплечнік?
· спальны мяшок
· дыванок
· гумовыя боты (пажадана высокія балотныя боты)
· ліхтарык
· асабісты посуд
· прысмакі 🙂
Як атрымаць месца ў летніку?
Дашліце анкету-заяўку на адрас: dzikiles@mail.ru, з копіяй: egreta113@mail.ru
Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2017»:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Узрост.
3. Хатні адрас.
4. Ці з’яўляецеся вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы ўдзельнічалі ў апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)
7. Колькі відаў птушак вы бачылі ў Беларусі?
8. Што вам больш за ўсё падабаецца рабіць з прапанаванага ў праграме летніку?
9. Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у летніку?
10. Нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас для сувязі.
Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!
Нагадваем: колькасць месцаў абмежаваная! Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы.
Поспехаў і да сустрэчы!
Актыў Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ
Ответить