З нагоды найважнейшых хрысціянскіх святаў — Уваскарсенья Хрыстова, хацеў бы скласці Вам сардэчныя віншаванні шчырай радасці, надзеі і супакю для Вас і Вашых блізкіх! Любоў Бога, якая аб’явілася праз крыжовую ахвяру і змертвыхпаўстанне Езуса, наяхай напоўніць нашыя сэрцы, каб мы, у сучасным свеце не баяліся быць сведкамі Хрыста, гатовымі несці іншым Добрую Навіну. Няхай селешняе перажыванне Вялікодных Таямніцаў прычыніцца да нашага духоўнага адраджэння і аднаўлення нашай веры, надзеі і любові! З благаслаўленнем і малітвай
Кс. Kанонік Тадэвуш Альшэўскі
Настаяцель Рымска – Каталіцкага прыхода
ім. Багародзіцы ў Брэсце,
і святары r. Брэста
Ответить