Прадстаўнікі дыпламатычных місій, мясцовых органаў улады і грамадскасці ўсклалі кветкі ля помніка Тарасу Шаўчэнку. Пасля адбыўся кароткі мітынг.
Перад прысутнымі выступілі: Анатоль Дідэнко — консул Украіны ў Брэсце, Мікалай Красоўскі – старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віктар Місіюк – кіраўнік украінскага навукова-педагагічнага таварыства «Берагіня», Ігар Маслоўскі – кіраўнік арганізацыі «За свой горад», лідэр сацыял-дэмакратаў у Брэсцкай вобласці. Усе выступаючыя адзначылі, што нашы краіны аб’ядноўвае сумеснае гістарычнае мінулае, сучаснае супрацоўніцтва і добрасуседскія ўзаемаадносіны.
«Мы віншуем украінскі народ з Днём Незалежнасці. Для кожна йкраіны гэта найвялікшае свята. Мы паважаем гістарычны выбар нашых суседзяў — шлях да незалежнасці. Мы жадаем міру, дабрабыту і працвітання Украіне і яе грамадзянам»,- пракаментаваў вынікі мерапрыемства Ігар Маслоўскі.
Прэс-служба арганізацыі «За свой горад»
Ответить