У восьмы раз на Берасцейшчыне адбыўся міжнародны фестываль фальклора, які зараз з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна – каларытнага мястэчка на Палессі.
Сёлета праграма фестывалю была надзвычай разнастайнай і прапанавала шматлікім гасцям падсілкавацца на дэгустацыі народных страў «Заходзьце, госцейкі, да нас — мы даўно чакаем вас!», паўдзельнічаць у майстар-класе па прыгатаванню страў нацыянальнай кухні Беларусі і краін-удзельніц фестывалю, быць відавочцамі тэатралізаванага прадстаўлення «Мотальская зборня», гала-канцэрта з удзелам фальклорна-этнаграфічных дзіцячых і іншых творчых калектываў, фаер-шоу і шмат якіх яшчэ забаў.
Для больш упартых і зацікаўленых прапанаваліся тэматычныя мерапрыемствы «Па кулінарным сцяжынкам мотальскіх прысмак», «Ад ежы да здаровага ладу жыцця», «Традыцыі продкаў — аснова самабытнасці палескага краю», а таксама гульнёва-тэатралізаваная праграма «Мотальскія забаўлянкі».
Нягледзячы на спёку, імпрэзу ў Моталі наведалі тысячы людзей, і наўрад ці хто застаўся расчараваным.
Алег СУПРУНЮК (фота аўтара)
Ответить